БРАСЛАЎЧАНЕ НА “СЛАВЯНСКІМ БАЗАРЫ”

У рамках фестывалю на плошчы Свабоды падчас свята-конкурса традыцыйнага адзення “Сцяжкі майстэрства” ўдзельнікі народнага фальклорнага гурта “Вярба” Дрысвяцкага СДК прадэманстравалі і з годнасцю абаранілі народныя касцюмы Браслаўшчыны, адноўлеыя супрацоўнікамі музея традыцыйнай культуры. Тры мужчынскія і шэсць жаночых убораў канца 19 — пачатку 20 ст. розных узроставых катэгорый атрымалі высокую адзнаку членаў журы. Значнасць карпатлівай работы браслаўскіх захавальнікаў даўніны была адзначана І месцам у намінацыі “Аднаўленне традыцыйных атрыбутаў касцюма” і ІІ месцам у намінацыі “ Аднаўленне традыцыйнага галаўнога ўбору”. Народны майстар Беларусі браслаўчанін Уладзімір Лук’янец прыняў удзел у міжнародным свяце-конкурсе майстроў лозапляцення “Лазовы прут” і быў адзначаны дыпломам “За захаванне сямейнай традыцыі лозапляцення”. Амаль тыдзень паўднёвая сталіца краіны жыла пад яскравымі агнямі Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, якому сёлета споўнілася 25 гадоў. У гэтыя дні ў горадзе панавалі святочны настрой і творчая атмасфера. Як і кожны год, браслаўская дэлега- цыя таксама была ў гушчы падзей маштабнага мерапрыемства. Пра ўдзел у ім нашых землякоў карэспандэнту “Браслаўскай звязды” Алене Пятушка расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Котава.

— Традыцыя прадстаўляць усе раёны Віцебшчыны на “Славянскім базары” існуе даўно. Несумненна, гэта місія пачэсная, але і вельмі адказная. Тым не менш браслаўчане з годнасцю прадставілі сінявокую Браслаўшчыну перад дзясяткамі тысяч гасцей Віцебска.

У сувязі з юбілеем фестывалю яго ўдзельнікі святочнай калонай, у пачатку якой былі каля 200 барабаншчыц вобласці, прайшлі па вуліцах горада. Ганаровая місія ўзначаліць парад была ўскладзена на браслаўчанку — удзельніцу ансамбля барабаншчыц “Брава”.

Ды і творчая дэлегацыя нашага раёна, якая яскрава і самабытна рэкламавала фестываль “Браслаўскія зарніцы”, прыкметна вылучалася сярод іншых.

Безумоўна, самым значным для нашага рэгіёну быў удзел у конкурсе раённых падворкаў. Тры дні наша шматлікая дэлегацыя на плошчы Свабоды пад брэндам “Браслаўскія азёры: у адпачынку ёсць імя” прадстаўляла наш раён.

  • Народны майстар Беларусі браслаўчанін Уладзімір Лук’янец прыняў удзел у міжнародным свяце-конкурсе майстроў лозапляцення “Лазовы прут” і быў адзначаны дыпломам “За захаванне сямейнай традыцыі лозапляцення”.

Каля ўваходу ў падвор’е гасцей ветліва сустракалі князь Брас і княгіня Дрыва. Кампазіцыя старажытнага паселішча знаёміла наведвальнікаў са святам “Меч Брачыслава”. Супрацоўнікі музея, апранутыя ў старажытныя касцюмы, праводзілі майстар-класы па ткацтве, валянні воўны, рабоце з глінай, што прыцягвала асаблівую ўвагу замежных гасцей. Была разгорнута выстава-продаж сувеніраў і вырабаў, выкананых па старадаўняй тэхналогіі.

Тут жа супрацоўнікі нацыянальнага парка рэкламавалі турыстычныя магчымасці Браслаўшчыны, культработнікі прапаноўвалі стравы нашай мясцовай кухні, былі арганізаваны конкурсы і атракцыёны.

На працягу ўсяго свята на галоўнай пляцоўцы плошчы Свабоды проходзіў конкурс культарганізатараў “Славянская казка”, у якім прымалі ўдзел каля 20 раёнаў Віцебшчыны. Заха- пляльным было выступленне народнага тэатра “Лёлі”, які прадставіў новую праграму па матывах цыганскіх сюжэтаў. Яскравыя сцэнічныя касцюмы, пацехі з вучоным “мядзведзем”, варажба, цыганскія песні і танцы прыцягвалі да сябе ўвагу, таму паглядзець і паслухаць завадных вясёлых “цыган” народу сабралася шмат. Ацаніла выступленне браслаўскіх артыстаў і журы, якое прысудзіла ім Гран-пры конкурсу.

У апошнія два дні фестывалю ў “Горадзе майстроў” браслаўскія ўмельцы народнага клуба “Ля возера” прапаноўвалі свае цудоўныя работы, якія вельмі цікавілі і захаплялі прахожых і пакупнікоў.
Для жадаючых далучыцца да народнага майстэрства праводзіліся майстар-класы па вырабах з гліны і ткацтве. Як адзіная дружная сям’я, браслаўчане з годнасцю прадставілі наш рэгіён, таму атрымалі высокую ацэнку афіцыйнай дэлегацыі фестывалю.

  • У рамках фестывалю на плошчы Свабоды падчас свята-конкурса традыцыйнага адзення “Сцяжкі майстэрства” ўдзельнікі народнага фальклорнага гурта “Вярба” Дрысвяцкага СДК прадэманстравалі і з годнасцю абаранілі народныя касцюмы Браслаўшчыны, адноўленыя супрацоўнікамі музея традыцыйнай культуры. Тры мужчынскія і шэсць жаночых убораў канца 19 — пачатку 20 ст. розных узроставых катэгорый атрымалі высокую адзнаку членаў журы. Значнасць карпатлівай работы браслаўскіх захавальнікаў даўніны была адзначана І месцам у намінацыі “Аднаўленне традыцыйных атрыбутаў касцюма” і ІІ месцам у намінацыі “ Аднаўленне традыцыйнага галаўнога ўбору”. ■
admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

8 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

8 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

10 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

11 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

11 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

11 часов ago