ГРАШОВЫ РЭЗЕРВ ГАСПАДАРАК

Вясной мінулага года райвыканкамам была пастаўлена задача сфарміраваць у сельгаспрадпрыемствах групы бычкоў для далейшага іх адкормлівання. З мэтай скарачэння затрат на ўтрыманне гэтага пагалоўя рэкамендавалася ў цёплы перыяд утрымліваць яго ў летніх лагерах. У якасці эксперыментальнай гаспадаркі быў абраны райаграсэрвіс. Туды для фарміравання групы, акрамя ўласных, завозілі яшчэ і бычкоў з гаспадарак у залік даўгоў.

Мінула больш года. Наколькі прыжыўся эксперымент — гэтае пытанне разглядалася на апошняй калегіі ўпраўлення райсельгасхарча. Удзельнікі мерапрыемства наведаліся да пастаўнікоў, у якіх утрымліваецца адкормачнае пагалоўе ў ААТ «Бярозавы край», «Мяжаны», «Браслаўскі райаграсэрвіс», «Слабодкаагра» і «Друйскі».

У пачатку пасяджэння старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі падкрэсліў, што практыку, якая існавала раней у раёне, калі на неадкладныя фінансавыя патрэбы выбракоўваліся каровы ці нават прадаваліся цялушкі статка ўзнаўлення, пара заканчваць. Гэты шлях вядзе ў нікуды. Каб пазбегнуць непрадукцыйнага выбыцця малочнага пагалоўя, і патрэбна мець пад рукой адкормленых быкоў. Пры гэтым, канстатаваў далей кіраўнік раёна, нікому не будуць навязваць сваіх падыходаў да ўмоў утрымання гуртоў. Галоўнае ў тэхналагічным працэсе нагулу вагі — скарачэнне да мінімуму выдаткаў на кожны грам прываг.

Як змаглі пераканацца ўдзельнікі калегіі, ва ўсіх наведаных гаспадарках пагалоўе быкоў утрымліваецца прыкладна ў аднолькавых умовах. Дзесьці выгараджаны вялікі пастаўнік, дзесьці меншы, дзесьці ад непагадзі жывёла можа схавацца ў капітальным памяшканні, бо выгарадка прымыкае да фермы, дзесьці для гэтай мэты пабудаваны навесы. Па знешнім выглядзе быкі розняцца, бо не ўсюды наладжана паўнацэннае кармленне. У «Мяжанах» і «Друйскім», напрыклад, жывёла ўкормлена значна лепш. А ад цяперашняга яе стану будзе залежаць, наколькі эфектыўным стане адкорм у зімовыя месяцы. Бо як даводзіла прысутным галоўны ветурач раёна Наталля Лоўшанка, чым тлусцейшым пагалоўе пойдзе ў зімоўку, тым менш затрат на адкорм спатрэбіцца пазней. Здаровае і ўкормленае з восені, яно і ў памяшканнях будзе хутчэй набіраць вагу.

Падводзячы вынікі калегіі, начальнік упраўлення райсельгасхарча Максім Чагарын папярэдзіў кіраўнікоў гаспадарак пра недапушчальнасць ігнаравання даведзеных ім заданняў па пагалоўі рэзервовага статка быкоў, прывёў канкрэтныя прыклады таго, якой палачкай-выручалачкай бываюць яны пры неадкладных фінансавых патрэбах.

■ Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

18 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

18 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

20 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

20 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

20 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

20 часов ago