ЗА ХАБАР — КРЫМІНАЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ

З пачатку 2016 года на ўчастку адказнасці Полацкага пагранічнага атрада за парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску на беларуска-латвійскай і беларуска-літоўскай мяжы 11 чалавек аштрафаваны на суму ад 210 000 да 4 200 000 рублёў. Вышэйзгаданыя правапарушэнні заключаліся ў перадачы для праверкі супрацоўнікам органаў пагранічнай службы дакументаў, у якіх знаходзіліся грашовыя сродкі.

У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў тлумачым, што Законам Рэспублікі Беларусь “Аб Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь” устаноўлены правы і абавязкі фізічных асоб, якія знаходзяцца ў пункце пропуску. Так, грамадзяне, якія перасякаюць мяжу, у час знаходжання ў пункце пропуску абавязаны мець пры сабе дакументы, неабходныя для ўезду або выезду з краіны, прад’яўляць іх для праверкі па патрабаванні супрацоўнікаў кантрольных органаў.

Таксама па іх патрабаванні даваць вусныя ці пісьмовыя тлумачэнні наконт сваіх дзеянняў у пункце пропуску, інфармаваць пра наяўнасць зброі, боепрыпасаў, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іншых тавараў, на перамяшчэнне якіх праз мяжу патрабуюцца спецыяльныя дазволы. Па патрабаванні супрацоўнікаў кантрольных органаў прад’явіць да агляду або дагляду тавары, што перавозяцца.

Трэба ведаць, што ў пунктах пропуску забараняецца весці фота- і відэаздымку; пакідаць грашовыя сродкі ў дакументах, прад’яўленых для праверкі; здзяйсняць дзеянні, накіраваныя на падстракальніцтва службовых асоб да парушэння ўстаноўленага парадку ажыццяўлення пагранічнага і іншых відаў кантролю; пранікаць на тэрыторыю пункта пропуску ў парушэнне ўстаноўленага парадку; знаходзіцца там без дакументаў, неабходных для ўезду або выезду з краіны; змяняць месца стаянкі транспартных сродкаў без дазволу супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы і службовых асоб мытных органаў; здзяйсняць іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць ажыццяўленню кантролю.

За парушэнне вышэйзгаданых патрабаванняў прадугледжана папярэджанне з дэпартацыяй ці без яе або штраф да 50 базавых велічынь з дэпартацыяй ці без.

Акрамя гэтага, у залежнасці ад абставін, дзеянні чалавека, які перадае грашовыя сродкі супрацоўніку органаў пагранічнай службы, могуць быць успрыняты як дача хабару, за што прадугледжана крымінальная адказнасць. Будзьце ўважлівымі, не парушайце патрабаванняў заканадаўства аб мяжы.

Полацкі пагранічны атрад.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

16 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

16 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

18 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

18 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

19 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

19 часов ago