Магазін Вольгі Пятроўскай: прыгажосць як прыклад

Нядаўна ў час размовы са старшынёй Ахрэмавецкага сельвыканкама Дзіянай Тарун выпадкова закрануў тэму добраўпарадкавання населеных пунктаў. Тады яна сказала: «Цяга да прыгожага павінна быць у чалавека ўнутры яго самога. А калі гэтага няма, яго ні бізуном, ні пернікам не прымусіш тварыць прыгажосць і дабро».

Як прыклад Дзіяна Феліксаўна прывяла мне жыццёвую пазіцыю індывідуальнай прадпрымальніцы Вольгі Пятроўскай. Доўгі час гэтая жанчына працавала загадчыцай мясцовага магазіна. Але вырашыла адкрыць уласны бізнес. Якраз прадаваўся будынак прыватнага ларка, які яна і адкупіла. Але перш чым распачаць гандаль, грошы пачала ўкладваць у добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол гандлёвай кропкі. Сёння яе магазін патанае ў зеляніне туй і стракатых фарбах разнастайных кветак і з’яўляецца ці не самым прыгожым куточкам аграгарадка Ахрэмаўцы.

І па жыцці Вольга Пятроўна займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Жанчына абрана дэпутатам мясцовага Савета і старэйшынай, рэгулярна выступае спонсарам культурных мерапрыемстваў. А з усіх іх на першае месца ставіць праводзімае штогод свята вёскі, на якім на першы план выдзелены конкурс па добраўпарадкаванні прысядзібных тэрыторый. На яго, як правіла, яе абіраюць старшынёй журы, бо ведаюць, што В. Пятроўская мае адметны густ, непрадузята ставіцца да ўсіх удзельнікаў конкурсу, імкнецца да таго, каб не толькі ля яе магазіна і дома было заўсёды прыгожа, а год ад году прыгажэў і родны населены пункт.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

17 часов ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

17 часов ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

17 часов ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

19 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

19 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

19 часов ago