Categories: Деньги

СУШЫЛЬНЫЯ АГРЭГАТЫ: гатоўнасць не на вышыні

Праз дзень-два ў гаспадарках пачнецца масавая ўборка збожжавых культур. Паспелі ўжо і насеннікі злакавых траў, якія можна было малаціць яшчэ ў канцы мінулага тыдня, аднак з-за дажджоў і гэтая работа адклалася.

Тым часам у сельгаспрадпрыемствах актыўна вядзецца рамонт камбайнаў, іх рэгуліроўка і герметызацыя. Але ў гэтым запары не варта пакідаць на потым і падрыхтоўку да работы сушыльных установак, якіх на сёлетнім жніве плануецца задзейнічаць 20. Мяркуючы па цяперашнім надвор’і, у гэтым годзе зерне з палёў будзе паступаць больш вільготным, чым летась, калі недзе з сярэдзіны ўборачнай кампаніі яно амаль не патрабавала дасушвання.

У канцы мінулага тыдня разам з галоўным спецыялістам упраўлення райсельгасхарча Ільёй Жукавым і начальнікам раённай энергаінспекцыі Сяргеем Шакурам мы цікавіліся ходам падрыхтоўкі сушыльных гаспадарак у ААТ «Друйскі», «Альшанка», «Слабодка-агра», «Браслаўскі райаграсэрвіс» і КУСП «Браслаўскі». З усіх наведаных толькі ў першай новы сушыльны агрэгат быў правераны і гатовы да прыёму зерня. У стадыі завяршэння рамонту знаходзілася там і карусельная сушылка.

Не запатрабуецца шмат часу і для запуску сушыльнага агрэгата ў Ахрэмаўцах. Там праблема іншага кшталту. Ён працуе на газе, а таму для кантролю за бяспечнай работай газавага абсталявання павінен прызначацца спецыяльна абучаны чалавек, якога да гэтага часу не знайшлі.

Насенне траў у аграсэрвісе будуць сушыць на ворахах у Цяцерках. Там секцыі падмялі, толькі ўсю мякіну так і пакінулі на пляцоўцы. Цяжка сказаць, як там будуць працаваць качагары, бо награвальныя катлы зараслі баршчэўнікам, вентыляцыйнае памяшканне захламлена, кругом буяе пустазелле.

У КУСП «Браслаўскі» самая старая ў раёне з усіх эксплуатуемых КЗС. Але, на дзіва, усё электраабсталяванне там знаходзіцца ў лепшым стане, чым на асобных новых, у чым заслуга інжынера-энергетыка Станіслава Балтрукевіча. А вось механічнага рамонту там запатрабуецца больш. І ў першую чаргу трэба зварыць ахоўную рашотку на завальную яму.

Вёўся рамонт установак у Завер’і і Гаўрылаўцах, дзе па гатоўнасці першае аддзяленне значна адстае ад другога.

Спецыялісты, з якімі былі ў рэйдзе, адзначалі таксама тое, што, акрамя Друі, тэрыторыі ўзгаданых сушыльных гаспадарак абавязкова трэба абкошваць. Што датычыць сушылак у Быстрамаўцах і Барунах («Альшанка»), то там, як кажуць, яшчэ і конь не валяўся.

Тэкст і фота Аляксандра АЗЕВІЧА.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

2 часа ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

2 часа ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

3 часа ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

4 часа ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

4 часа ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

4 часа ago