Categories: Выставки

КУБАК БРАСЛАВА АДПРАВІЎСЯ Ў РЫГУ. Рэпартаж з выстаўкі сабак

Сярод мноства цікавых мерапрыемстваў, якія кожны год ладзяцца ў нашым раёне і збіраюць вялікую колькасць гледачоў, ёсць адно асаблівае — рэгіянальная выстаўка сабак усіх парод “Кубак Браслава”. Шмат браслаўчан і гасцей горада прыходзяць сюды, каб паназіраць за спаборніцтвамі лепшых сабак Беларусі і суседніх краін. Вось і ў мінулую нядзелю на гарадскім стадыёне было шумна і весела.

Чарговы раз Браслаў гасцінна прыняў прафесіяналаў гэтай сферы, заводчыкаў і іх чатырохногіх гадаванцаў. Галоўным жа арганізатарам выстаўкі стала беларускае кіналагічнае аб’яднанне “Аль- ба Рос”. Трэба зазначыць, што “Кубак Браслава” за многія гады правядзення стаў сапраўдным брэндам. Таму, калі ўладальнікі сабак у спісе выставак бачаць наш горад, абавязкова стараюцца сюды прыехаць. У многім гэта тлумачыцца тым, што збіраюцца на выстаўцы не толькі беларускія заводчыкі, але і госці з бліжэйшых краін. Калі ва ўдзельнікаў з Латвіі і Беларусі пацікавілася, як ім падабаецца ўзровень арганізацыі мерапрыемства, пачула ад іх толькі добрыя водгукі і словы падзякі.

Тое, што арганізацыя на вышэйшым узроўні, падкрэсліла і старшыня БКА “Альба Рос” Святлана Радзюк. У многім гэта вынік актыўнай работы рэгіянальнага прадстаўніка Валянціны Ермалёнак.

Палюбілася выстаўка і гледачам, а для самых маленькіх яна ўвогуле стала сапраўдным святам. У адным месцы сабралася столькі вялікіх і маленькіх, калматых і гладкашэрсных, вясёлых і сур’ёзных сабак, што гледачы нават разгубіліся, да каго першага падысці. Пакуль дарослыя гутарылі з заводчыкамі, цікавіліся ўмовамі ўтрымання, дзеці імкнуліся ўзяць на рукі, абняць ці пагладзіць сабак, а потым з задавальненнем з імі фатаграфаваліся.

Паступова ўсё больш гледачоў збіраліся каля рынгаў, дзе адбывалася самае цікавае. Пакуль адны чатырохногія сябры рыхтаваліся да імправізаванага выступлення, прыхарошваліся ці проста адпачывалі, другія ўжо выходзілі на рынг. Тут яны паказвалі ўсе свае здольнасці і спрыт. Кожны сабака павінен быў прабегчыся па крузе і паказаць, як умее рухацца. Далей журы правярала правільны прыкус, ці на месцы зубы. А апошнім выпрабаваннем станавілася стойка, па якой можна было вызначыць экстэр’ер чатырохногага гадаванца. Адны з іх паслухмяна выконвалі каманды гаспадароў, другія крыху капрызнічалі. Гледачы падоўгу назіралі за гэтым дзействам, выказвалі свае меркаванні адносна таго, хто ж стане ўладальнікам “Кубка Браслава — 2016”.

Не абмінулі ўвагай значнае мерапрыемства і браслаўскія заводчыкі. Так, у выстаўцы паўдзельнічала Юлія Калтан з Муражаў са сваімі даўгашэрснымі колі. Для аднаго яе сабакі гэта быў дэбют, а вось для другога — не першая выстаўка. Гадаванец Юліі ўжо быў кандыдатам у чэмпіёны Беларусі і лепшым сярод прадстаўнікоў сваёй пароды.

Пасля доўгіх хваляванняў гаспадароў і іх чатырохногіх гадаванцаў нарэшце стаў вядомы пераможца. У выніку “Кубак Браслава — 2016” заваявала такса з латвійскага горада Рыга. Акрамя таго, у кожнай намінацыі былі вызначаны свае пераможцы.

  • Пазмагацца за кубак у гэтым годзе прыехалі больш за 150 сабакаводаў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Эстоніі. З кожным годам пашыраецца як геаграфія ўдзельнікаў, так і колькасць парод. Вось і на гэты раз іх было больш за 50. У рамках “Кубка Браслава” прайшлі рэспубліканская выстаўка французскіх бульдогаў, мопсаў і чэмпіянат ёркшырскіх тэр’ераў. Сярод добра вядомых нямецкіх аўчарак, колі, хаскаў, спаніэляў можна было ўбачыць і сабак рэдкіх парод. Напрыклад, кане-корса, пірынейская горная акіта, бішон, мальтэзэ, лхаса апса, бельгійскі грыфон.

■ Таццяна ПЯТУШКА. Фота аўтара.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago