Categories: Деньги

ЗІМОЙ жывёле БУДЗЕ БОЛЬШ КАМФОРТНА

У сельгаспрадпрыемствах раёна ў разгары корманарыхтоўчы сезон. Цяпер асноўныя матэрыяльна-тэхнічныя, людскія рэсурсы скіраваны на тое, каб у зімовастойлавы перыяд забяспечыць грамадскі статак паўнацэнным рацыёнам. Але не толькі пра кармленне думаюць гэтым часам у гаспадарках. Прыйшла пара рыхтаваць фермы да зімовага ўтрымання жывёлы. Большасць з іх прадэзынфіцыравана, вядзецца пабелка. А вось капітальна рамантуюць памяшканні дзе-нідзе.

Паказальным у пэўнай ступені можна лічыць КУСП «Відзаўскі», дзе цяпер на жывёлагадоўчых фермах працуюць тры будаўнічыя брыгады. Прычым адна з іх — гэта людзі сельгаспрад- прыемства.

У канцы мая разам з намеснікам начальніка ўпраўлення райсельгасхарча Віктарам Казінцом мы наведвалі грытунскую ферму, дзе цялят утрымлівалі ў новых выгарадках з тэнтавымі палаткамі, рыхтаваліся выгароджваць 2 пастаўнікі. Мінуў месяц. За гэты час «палатачны» гарадок прырос яшчэ адной выгарадкай на 50 стойлавых месц, пашырыліся плошчы першых, астатняя жывёла ўтрымліваецца ў трох новых пастаўніках. Будаўнікі ж прыступілі да капітальнага рамонту памяшкання фермы. Там плануецца перакрыць дах, а замест клетак жывёла будзе ўтрымлівацца бяспрывязна.

Дачакаўся сваёй чаргі на рамонт і дах на ферме «Дрысвяты», які працякаў, бадай, ці не з першага года эксплуатацыі.

Камфортна будуць адчуваць сябе нованароджаныя цяляты ў новым плёначніку на ферме «Гірэйшы». Там яго ўзводзяць з улікам новых распрацовак зоаветнавукоўцаў. Па заканчэнні будаўнікі возьмуцца за рамонт сенасховішча.

У планах дырэктара гаспадаркі Юрыя Трыдзенскага сабраць яшчэ адну невялікую брыгаду для цякучага рамонту фермы «Каралюнцы», вакол якой цяпер меліяратары займаюцца добраўпарадкаваннем і адводам паверхневых вод.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

11 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

11 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

11 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

17 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

18 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

18 часов ago