Categories: Главное

СВЯТА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

У нядзелю, 3 ліпеня, беларусы адзначылі адно з самых значных святаў нашай краіны — Дзень Незалежнасці. На рэферэндуме 1996 года абсалютная большасць насельніцтва краіны прагаласавала за тое, каб наш Дзень Незалежнасці прыпадаў менавіта на гэтую дату, якая супадае з днём вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэтым ёсць вялікая гістарычная праўда: мы, беларусы, першымі прынялі на сябе ўдар фашысцкіх полчышчаў на Савецкі Саюз, дзе кожны трэці жыхар краіны загінуў у гарніле страшнай вайны, дзе ад старога да малога ўзняліся на барацьбу з карычневай навалай, а ў ліпені 1944 дружнай грамадой узяліся за аднаўленне дашчэнту разбуранай гаспадаркі. Таму для ўсіх нас гэтае свята з’яўляецца сімвалам стойкасці і мужнасці, стваральнасці і міралюбства. Нездарма кажуць, што народ, які не хоча памятаць свайго мінулага, не мае будучыні. А паколькі мы, беларусы, свята помнім пра тых, хто прынёс нам перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, не дапускаем гераізацыі сумніўных «нацыянальных патрыётаў», а ў гэты дзень аддаём павагу тым, хто паў смерцю храбрых на франтах, у партызанскіх атрадах, без звестак прапаў, загінуў у лагерах смерці ці падвалах гестапа, то Беларусь сваю будучыню мае. І гэта пацвярджаецца 25-ю гадамі нашага суверэнітэту.

Урачыстая дата была адзначана парадам войск у Мінску, разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах рэспублікі, ля мемарыяльных комплексаў, узведзеных у памяць ахвяр фашызму.

У Браславе калона прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, наперадзе якой ішлі ветэраны вайны і ганаровыя грамадзяне, ад цэнтральнай плошчы ў 11 гадзін раніцы рушыла да помніка воінам-вызваліцелям. Там па традыцыі прайшоў мітынг-рэквіем, які пачаўся з музыкальна-тэатралізаванага прадстаўлення. Трэба сказаць, што сёлетняя кампазіцыя, на мой погляд, была самай кранальнай і брала за душу, у параўнанні з леташнімі, якія ладзілі работнікі РЦК.

Урачысты мітынг адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская. Прысутных віталі старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі, ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна Генадзь Карла, дэлегат V Усебеларускага сходу ўрач ЦРБ Андрэй Грыгор’еў.

Удзельнікі мітынгу, гараджане пад гукі стрэлаў ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Затым святкаванне Дня Незалежнасці перамясцілася ў лесапарк «Леснічоўка», дзе адбыўся канцэрт калектываў і салістаў Браслаўшчыны.

Гледачы дружнымі апладысментамі сустракалі і суправаджалі добра знаёмых ім артыстаў, якія выконвалі песні ваенных гадоў і сучаснай эстрады.

■ Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

20 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

20 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

22 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

22 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

23 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

23 часа ago