САБРАЛА ‘‘ОКМЕНІЦА’’ АМАТАРАЎ ТУРЫЗМУ

На працягу двух дзён на турыстычнай стаянцы ‘‘Окменіца’’ аматары паходнага жыцця змагаліся за права называцца лепшай камандай раёна па турыстычна-прыкладных дысцыплінах. Турзлёт арганізавалі і праводзілі аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама раённы камітэт грамадскага аб’яднання БРСМ.

У гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды цэнтральнай бальніцы, торфабрыкетнага завода ‘‘Браслаўскі’’, ДП ‘‘Браслаўкамунальнік’’, СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’, аддзела адукацыі, райспажыўсаюза і Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК.

З раніцы ў пятніцу турстаянку напоўнілі галасы аматараў турызму, якія пачалі разбіваць лагеры. Кожная каманда імкнулася стварыць свой палатачны гарадок з найбольшым густам, бо ведала, што ў праграму спаборніцтваў абавязкова ўключаецца конкурс на лепшы быт часовай стаянкі. Усяго ж удзельнікам злёту на працягу няпоўных двух дзён трэба было прайсці праз 7 самых розных выпрабаванняў.

З усіх іх самым прэстыжным і найбольш складаным з’яўляецца турыстычна-прыкладное мнагабор’е, ці так званая паласа перашкод, на якой удзельнікі павінны пераадолець навясную пераправу, прайсці над ‘‘цяснінай’’ па паралельна нацягнутых канатах, скакаць па ‘‘балоце’’ па курганах, з ходу ўзяць іншыя перашкоды. Зразумела, што ў гэтым відзе спаборніцтваў відавочным фаварытам была каманда аддзела адукацыі, якая ў канчатковым выніку і перамагла. Мне ж больш за ўсё спадабалася тое, як члены гэтай каманды ставіліся да сваіх сапернікаў. І перад пачаткам спаборніцтва, і ў час праходжання паласы перашкод турысты з аддзела адукацыі пастаянна інструктавалі членаў іншых каманд, дапамагалі ўпраўляцца з рыштункам, падбадзёрвалі. Адным словам, на паласе перашкод увесь час вітаў не толькі дух саперніцтва, а і сапраўднага турыстычнага братэрства.

Як і ва ўсе папярэднія гады, яркім і запамінальным стаў конкурс самадзейнасці.

Непаддзельны гумар, пародыі, цікавыя сцэнкі, вясёлыя песні-пераклады, арыгінальныя вобразы рэальных і казачных герояў, паказаныя на імправізаванай сцэне, выклікалі вясёлы смех і бурныя апладысменты.

Акрамя двух пералічаных конкурсаў, камандам давялося паўдзельнічаць у вясёлай эстафеце, кіраваць веласіпедам, паспаборнічаць на трапнасць у дартсе. Праводзіліся таксама конкурсы ‘‘Зарадка’’, ‘‘Бодзіарт’’, ‘‘Вясёлы шашлычок’’. У пятніцу вечарам моладзь весялілася на дыскатэцы.

Толькі, як заўсёды гэта бывае, добрае і вясёлае хутка заканчваецца. І, як казалі мне ўдзельнікі злёту, здавалася, толькі разбівалі лагер, а ўжо трэба збірацца дамоў. Наступіў час падвядзення вынікаў конкурсаў і спаборніцтваў.

Па суме набраных балаў трэцяе месца занялі турысты СВК ‘‘Маяк Браслаўскі’’, другое месца дасталася камандзе ЦРБ. Галоўны ж прыз заваявала каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму. Усе разам атрымалі на злёце зарад бадзёрасці, завялі новых сяброў, проста цудоўна адпачылі.

— Да наступнага года, ‘‘Окменіца’’, — скандзіравалі пасля закрыцця злёту яго ўдзельнікі і арганізатары.

Аляксандр АЗЕВІЧ. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Беларуси стартовала информационная кампания «Не оставляйте детей одних!». Она продлится до 1 июня

С целью привлечения внимания к проблеме детской шалости с огнем и гибели несовершеннолетних на пожарах,…

12 часов ago

Белорусам предлагают обсудить перечень разрешенных для ИП видов деятельности

Проект постановления Совета Министров "О предпринимательской деятельности" опубликован для общественного обсуждения на Правовом форуме Беларуси,…

14 часов ago

В Браславском районе выявлен факт хищения более трех тонн дизельного топлива

Милиционеры в ходе осмотра придомовой территории 52-летнего жителя Браславского района обнаружили полимерные канистры с окрашенным…

17 часов ago

Полярное сияние в Браславе. Вы только посмотрите на эти потрясающие снимки!

В ночь на 11 мая в разных областях Беларуси было заметно северное сияние. Магнитная буря…

18 часов ago

В школах Беларуси 15-16 мая пройдет единый урок, посвященный Дню семьи

Единый урок, посвященный Дню семьи, пройдет 15-16 мая во всех учреждениях общего среднего образования Беларуси,…

19 часов ago

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

5 дней ago