Categories: Новости

ПАМЯЦЬ ЖЫВЕ ВЕЧНА

У чатыры гадзіны раніцы 22 чэрвеня 1941 года мірнае неба напоўнілася гулам самалётаў, стрэламі і выбухамі. Так без аб’яўлення вайны фашысцкая Германія напала на нашу Радзіму. Гэта ракавая дата падзяліла жыццё тысяч людзей на “да” і “пасля”, пачала адлік доўгім 1418 дням вайны…

З часоў тых далёкіх падзей прайшло 75 гадоў, і цяпер гэту дату мы адзначаем як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра гераізм, подзвігі і тых, хто змагаўся за перамогу, жыве вечна. Вось і ў сераду ў многіх гарадах і вёсках краіны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці ахвяр вайны. Не абмінулі ўвагай такую дату і ў Браславе.

Так, райкам БРСМ і ваеннаслужачыя Полацкага пагранічнага атрада ў 4 гадзіны раніцы ў гарадскім парку, каля помніка загінулым салдатам, арганізавалі мітынг-рэквіем “Свечка памяці”. Далучылі- ся да яго і неабыякавыя браслаўчане.

Першы, самы моцны ўдар нямецкай арміі прыйшоўся на заставы Беларускай пагранічнай акругі, асабліва пацярпела Брэсцкая крэпасць. Вайскоўцы ў зялёных фуражках змагаліся за кожны метр роднай зямлі, ні адна застава не адышла ад загаду, не здалася ворагу. У памяці тых, хто сёння служыць на мяжы, жыве подзвіг воінаў-пагранічнікаў.

Таму ў Дзень памяці ахвяр вайны першымі ўспомнілі сваіх таварышаў і ўсіх ахвяр фашызму менавіта пагранічнікі Полацкага пагранатрада. Разам з тымі, хто прыйшоў у гэты ранні час да помніка, яны ўсклалі кветкі, запалілі свечкі і хвілінай маўчання аддалі даніну памяці.

Гэта раніца была ціхай, зусім не такой, як 75 гадоў назад. І толькі лічба са свечак перад помнікам і стрэлы ў памяць аб загінулых нагадвалі пра падзеі далёкіх часоў.

У гэты ж дзень па ініцыятыве райкама БРСМ прайшла акцыя “Чытаем кнігі пра вай- ну”. На працягу гадзіны ва ўсіх лагерах раёна дзеці чыталі творы пра ваенны час. Кнігі пра вайну з іх псіхалагізмам і гістарычнай пэўнасцю даюць маленькім чытачам магчымасць адчуць чужы боль як свой, зразумець, наколькі цяжкім быў шлях да Перамогі. І такім чынам яшчэ раз успомніць гераічны подзвіг савецкіх воінаў, памяць пра якіх жыве вечна.

■ Таццяна ПЯТУШКА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

4 часа ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

4 часа ago

Об уроках истории, миролюбивой политике и силах сдерживания. Основные тезисы из выступления Президента на торжестве по случаю Дня Победы

Президент Беларуси Александр Лукашенко 7 мая принял участие в торжественном собрании по случаю Дня Победы. Во время…

4 часа ago

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

6 часов ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

6 часов ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

6 часов ago