ЛЕТНІЯ ЛАГЕРЫ: у пошуках новых ведаў

Ва ўстановах адукацыі Браслаўшчыны вучацца шматталенавітых дзяц ей, якія выдатна праяўляюць сябе ў вучобе, удзельнічаюць у навуковых канферэнцыях, конкурсах, алімпіядах. Для такіх самых адораных школьнікаў сёлета аддзел адукацыі, спорту і турызму арганізаваў два новыя профільныя лагеры: геаграфічнага накірунку “Школа юнага географа” і гістарычнага — “Нашчадкі Сапегаў”.

Іх мэта — даць дзецям магчымасць не толькі адпачыць, але і ўмацаваць свае веды па гісторыі і геаграфіі, даведацца пра новае і разам з тым ужо пачаць рыхтавацца да наступных алімпіяд. У такія лагеры трапляюць толькі самыя адораныя і зацікаўленыя прадметамі вучні з розных школ раёна. Разам з імі вандруюць па родным краі і праводзяць заняткі лепшыя настаўнікі раёна.

Больш за тыдзень у лагеры адпачывалі юныя аматары геаграфіі з Кансталінскай і Друйскай школ, СШ № 1 і гімназіі. Праграма іх 9-дзённай вандроўкі была пабудавана такім чынам, каб вучні тэарэтычна і на практыцы яшчэ больш даведаліся пра Браслаўшчыну, паспрабавалі сябе ў адукацыйнай і даследчай дзейнасці. Так, школьнікі вывучалі, як трэба арыентавацца на мясцова- сці, правільна вызначаць азімут, рашалі геаграфічныя задачы, глядзелі пазнавальныя відэафільмы, практычна вучыліся апісваць рэльеф, азёры і нават правялі геаграфічную алімпіяду. У адзін з дзён яны арганізавалі пяцібор’е, дзе паказалі свае здольнасці ў спартыўным арыентаванні, пераадоленні паласы перашкод, распальванні вогнішча.

Які ж географ не любіць вандраваць? Вось і ўдзельнікі лагера за гэтыя 9 дзёнпаназіралі за прыродай на “Озавай градзе”, пазнаёміліся з архітэктурай агр. Слабодка, даведаліся пра дзейнасць лабараторыі радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу, павандравалі па Друі і заказніку “Ельня” Мёрскага раёна. Аднак больш за ўсё юным географам запомнілася экскурсія па “Энергетычным коле Беларусі” — горадзе Новалукомлі, Лукомскай ДРЭС і Бярэзінскім запаведніку. Лепшым завяршэннем гэтага насычанага тыдня для школьнікаў стаў вечар каля вогнішча, які яны правялі разам з новымі сябрамі. За 9 дзён юныя географы многаму навучыліся, атрыманыя веды спатрэбяцца ім у падрыхтоўцы да алімпіяд і навуковых конкурсаў.

Калі геаграфічны лагер ужо праходзіў раней, то ў ліпені юныя гісторыкі школ раёна збяруцца ўпер- шыню. Лагер “Нашчадкі Сапегаў” выйдзе за рамкі раённага і стане міжрэгіянальным. Для школьнікаў пройдуць дні народных промыслаў, гістарычнай геаграфіі, краязнаўства, даследаванняў, рыцарскай культуры, археалогіі. Будзе арганізавана шмат экскурсій для юных гісторыкаў. Сустрэнуцца яны і з мёрскімі школьнікамі, з якімі будуць ладзіць сумесныя мерапрыемствы, экскурсіі, напрыклад, па “Бронзавым коле Мёраў”. Акрамя педагогаў-гісторыкаў нашага і суседняга раёнаў, у го- сці да “Нашчадкаў Сапегаў” завітаюць і падзеляцца сваімі ведамі два прафесары БНТУ. Праграма абодвух лагераў вель- мі насычаная, таму сумаваць школьнікам не будзе часу.

■ Таццяна ПЯТУШКА

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago