Гульнявая пляцоўка для маленькіх браслаўчан

На працягу мая і чэрвеня жыхары новабудоўляў Браслава назіралі, як на беразе возера Бярэжжа паступова будуецца новая дзіцячая пляцоўка ў выглядзе карабля. Хто шчыруе на яе ўзвядзенні? За якія сродкі? Такія пытанні не раз даводзілася чуць. Прыйшоў час расказаць усё падрабязна.

Цэнтр культурнага менеджменту “Гефіра” сумесна з фондам ‘‘Social Weekend’’ (конкурс сацыяльных праектаў) і інтэрнэт-рэсурсам tut.by вясной запусціў праект “Горад”. Яго дэвіз: ‘‘Рабіць горад лепш разам’’. Арганізатары праекта да ўдзелу ў ім адабралі 20 чалавек з усёй рэспублікі, якім неабходна было на працягу пэўнага тэрміну знайсці аднадумцаў, пачаць рэалізоўваць свае ідэі і ў фінале прэзентаваць іх журы. Прызавы фонд праекта склаў 50 млн рублёў.

Наш горад прадстаўляў браслаўчанін Галляш Сялява, які прапанаваў зрабіць дзіцячую пляцоўку-лабірынт. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, знойдзены мясцовыя спонсары праекта. Яшчэ да фіналу была набрана пэўная сума грошай, якая дазволіла пачаць будоўлю. Зладжаная работа па рэалізацыі ідэі прывяла да таго, што задумка пра браслаўскі карабель аказалася ў ліку трох пераможцаў і атрымала фінансавую падтрымку.

Будавалі дзіцячую пляцоўку сваімі сіламі неабыякавыя браслаўчане. Хтосьці дапамагаў транспартам, нехта выдзеліў неабходны інструмент. Знайшліся памагатыя, якія апрацавалі брусы і дошкі, зрабілі штурвал. Пасля працоўнага дня на працягу месяца мужчыны і жанчыны адной зладжанай камандай працавалі на пляцоўцы, дзе раўнялі пясок, укапвалі брусы, абшывалі корпус дошкамі, фарбавалі і прадумвалі гульнявыя зоны для дзяцей. Далучыцца да будаўніцтва мог кожны жадаючы.

Цяпер яркі рознакаляровы карабель радуе дзетак. Унутры яго — зона для развіцця дзіцячай маторыкі, пясочніца і іншыя прыстасаванні для гульняў. Усталявана горка. Ёсць капітанскі мосцік са штурвалам і звонам. Над караблём трымцяць рознакаляровыя сцяжкі, а дазор нясе маленькі лялечны юнга на мачце. Разгуляцца дзіцячай фантазіі дазваляюць і гарматы.

Несумненна, што для маленькіх браслаўчан гэтая пляцоўка стане яшчэ адным цудоўным месцам для гульняў, і хочацца спадзявацца, што гэты прыклад натхніць многіх на рэалізацыю сваіх ідэй.

Алена НАБЕЕВА.

Фото Елены Набеевой, braslaw.by, Тимофея Петрашкевича.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

9 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

13 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

14 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

14 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

14 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

15 часов ago