Categories: Главное

ПАЖАРНАЯ БЯСПЕКА НА КАНТРОЛІ Ў ДЭПУТАТАЎ

Недапушчэнне пажараў і гібелі людзей на іх — адзін з найважнейшых прыярытэтаў у сумеснай дзейнасці органаў улады і зацікаўленых службаў. З прычыны надзвычайнай актуальнасці гэтай тэмы да яе вяртаюцца рэгулярна. Вось і на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося на мінулым тыдні, зноў ішла гаворка пра пажарную бяспеку.

Па словах начальніка РАНС Сяргея Сачыўкі, на Браслаўшчыне назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння колькасці пажараў. Сярод асноўных прычын узгаранняў — парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Сапраўдная бяда — узгаранні, якія ўзнікаюць з-за выпальвання сухой расліннасці і бескантрольнага спальвання смецця. Падраздзяленні РАНС у мінулым годзе 35 разоў выязджалі на такія здарэнні. За 2016 год здзейснена 6 выездаў.

  • З пачатку бягучага года на тэрыторыі Браслаўскага раёна адбыліся 3 пажары супраць 10 выпадкаў за аналагічны перыяд мінулага года. Гібелі людзей на пажарах у 2016 годзе не дапушчана. За пяць месяцаў 2015 года загінулі 3 чалавекі.

Органы мясцовай улады, спецыяльныя службы і суб’екты гаспадарання раёна многае робяць па прафілактыцы пажараў: распрацаваны пашпарты пажарнай бяспекі на ўсе населеныя пункты, назіральныя камісіі і супрацоўнікі РАНС абследуюць домаўладанні, ідзе работа па абсталяванні вонкавага супрацьпажарнага водазабеспячэння. Асаблівая ўвага надаецца катэгарыраваным гра- мадзянам і тым, хто зарэкамендаваў сябе як нядобранадзейныя.

Разам з тым у справе забеспячэння пажарнай бяспекі маецца шэраг недахопаў. Больш за ўсё пытанняў у інспектараў да сельскагаспадарчых арганізацый: стан многіх аб’ектаў не адпавядае патрабаванням заканадаўства ў галіне пажарнай бяспекі. Інтэрнаты ПМК-42, ПМС і райаграсэрвіса, як аб’екты з масавым знаходжаннем людзей, патрабуюць абсталявання аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй, мерапрыемстваў па падтрыманні сістэмы ў працаздольным стане. Усё гэта каштуе немалых грошай, таму прадпрыемствы, пры аб’ектыўнай немагчымасці значных фінансавых расходаў, прымаюць кампенсуючыя меры (памяшканні абсталююцца АПА і першаснымі сродкамі пажаратушэння, іх спраўнасць пастаянна кантралююць адказныя, з жыхарамі праводзіцца актыўная растлумачальная работа). Патрабуе працягу дзейнасць і па абсталяванні светлагукавымі прыладамі асобных домаўладанняў.

Гэтыя і многія іншыя пункты ляглі ў аснову пастановы прэзідыума, закліканага замацаваць дасягнутыя станоўчыя вынікі ў справе прафілактыкі пажараў і гібелі на іх людзей.

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

10 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

10 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

11 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

11 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

14 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

14 часов ago