Categories: Здоровье

Відзаўчане за ЗДАРОВЫ ЛАД ЖЫЦЦЯ

Раённы камітэт ГА БРСМ шмат працуе над занятасцю падлеткаў у вольны час. Для іх ладзяцца розныя конкурсы, акцыі, спартыўныя святы. Пад асаблівай увагай райкама арганізацыя вольнага часу маладых людзей, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх ці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Вось і на мінулым тыдні для такой катэгорыі падлеткаў, якія вучацца ў Відзаўскім каледжы, райкам БРСМ сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама і ІСН Браслаўскага РАУС арганізавалі спартакіяду “За здаровы лад жыцця”. Гэта не першае такое мерапрыемства, і, як паказвае практыка, спартыўнае свята заўсёды на ўра ўспрымаецца маладымі людзьмі. Так было і на гэты раз.

Усяго ў спартакіядзе паўдзельнічалі каля 50 хлопцаў і дзяўчат. Спа- чатку маладыя людзі вы- значалі, хто з іх самы хуткі ў кросе. Потым хлопцы паспаборнічалі за званне каманды-лідара ў міні-футболе, а дзяўчаты тым часам пагулялі ў пляжны валейбол.

— Добрае надвор’е і пазітыўны настрой натхнялі навучэнцаў каледжа на перамогу. Каманды і асобныя юныя спартсмены стараліся паказаць усё, на што годныя. Тым больш што ў журы спаборніцтваў былі намеснік старшыні КСН Людміла Хілько і інспектар ІСН Браслаўскага РАУС Сяргей Шаўчук. Спадзяюся, мерапрыемства ва ўсіх удзельнікаў пакінула толькі станоўчыя эмоцыі. А яшчэ пераканала ў тым, што лепш займацца спортам, весці здаровы лад жыцця, чым бавіць час за дрэннымі ўчынкамі ці ў нядобрай кампаніі, — расказвае в. а. першага сакратара райкама БРСМ Надзея Плясун.

Напрыканцы спартыўнага свята лепшыя каманды і асобныя навучэнцы атрымалі дыпломы і салодкія прызы ад арганізатараў. А яшчэ маладыя людзі выказалі жаданне, каб такія мерапрыемствы праходзілі часцей.

Таццяна ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

7 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

10 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

11 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

12 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

12 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

12 часов ago