Categories: Новости

Меліярацыя Браслаўшчыны сёння

Па даных Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы Мінсельгасхарча, у Беларусі налічваецца 3,4 млн га асушаных зямель. Трэцяя частка ўсёй сельскагаспадарчай прадукцыі вырошчваецца ў рэспубліцы менавіта на такіх угоддзях.

У апошнія гады дзейнасць меліяратараў у краіне ў першую чаргу накіравана не на будаўніцтва новых меліярацыйных сістэм, а на рэканструкцыю і эксплуатацыю ўжо існуючых.

У Браслаўскім раёне 22 тыс. 722 га асушаных зямель сельгаспрызначэння. Безумоўна, каб гэтыя плошчы зноў не забалочваліся, надзейна “працавалі”, штогод неабходна праводзіць мерапрыемствы тэхнічнага догляду.

На балансе Браслаўскага ПМС налічваецца 954,9 км меліярацыйных каналаў, 1555,8 км закрытых дрэнажных сістэм, 15 мастоў, дамба працягласцю 3,7 км, 2 шлюзы-рэгулятары і 5 труб-рэгулятараў. Гаспадарка, як бачна, вялікая. Але рэканструкцыя меліяраваных зямель, рамонт дрэнажу, ачыстка і абкошванне каналаў, знішчэнне кустоўя — справа для браслаўскіх меліярата- раў звыклая. І ў мінулым годзе на эксплуатацыі асушальных сістэм было асвоена каля 3 млрд руб., выдаткаваных на гэтыя мэты з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.

Праўда, дырэктар ПМС Міхаіл Кажаронак падчас нашай размовы заўважыў, што такіх аб’ёмаў недастаткова для таго, каб прадпрыемства трывала стаяла на нагах, працавала рэнтабельна. Таму меліяратарам даводзіцца шукаць іншыя крыніцы даходаў, рэгулярна ўдзельнічаць у тэндарных конкурсах.

— Летась, напрыклад, — узгадвае М. Кажаронак, — найбольшую ўдзельную вагу (23,6%) сярод відаў дзейнасці ПМС занялі земляныя работы, звязаныя з добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, асушэннем участкаў, капаннем траншэй, падрыхтоўкай пляцовак пад будаўніцтва. Каля 3 млрд руб. зарабілі падчас будаўніцтва інжынерных сетак на “Нафтане”, у мікрараёне “Княжына”, на 60-кватэрным жылым доме ў райцэнтры. На будаўніцтве дарог у Дзісненскім лясніцтве асвоілі 462 млн руб. Увогуле ж за мінулы год выканалі падрадных работ на 15,4 млрд руб.

А чым, пытаюся, браслаўскія меліяратары заняты сёння?

— Асноўным аб’ектам будаўніцтва, дарэчы, пераходным з мінулага года, з аб’ёмам фінансавання 4,4 млрд руб. з’яўляецца «Рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы імя Варашылава ў ААТ ‘‘Новая Гвардыя”». У другім паўгоддзі пачнём меліярацыйны рамонт сістэмы “Лапяны” ў “Слабодцы-агра”. Тэхніка і людзі таксама задзейнічаны на сельскагаспадарчых работах, добраўпарадкаванні тэрыторый сельскіх населеных пунктаў і па вул. Юбілейнай у горадзе.

У канцы другога квартала плануем прадоўжыць працоўныя дамоўленасці з “Нафтанам”, пачаць расчыстку кустоўя пад лініямі элетраперадач па дагаворы з электрасеткамі і, безумоўна, працягваць тэхнічны догляд на меліярацыйных сістэмах раёна. Спадзяёмся і на выдзяленне сродкаў на рэканструкцыю меліярацыйных сістэм у “Агравідзах” і аграсэрвісе.

Супакойвацца нам нельга. Каб забяспечыць калектыў стабільнай работай і годнай зарплатай (у ПМС працуюць 83 чалавекі), штомесячна трэба выконваць падрадных работ на суму 1 млрд 800 млн руб. Разумею, што сёння гэта даволі складана. Але інакш проста нельга.

Карыстаючыся ж выпадкам, хачу павіншаваць нашых меліяратараў з прафесійным святам, пажадаць ім моцнага здароўя і плённай працы.

Казімір ПЯТУШКА. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 минуты ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

18 минут ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

36 минут ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

49 минут ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

57 минут ago

В Браславском районе активно приводят в порядок воинские захоронения

В преддверии Дня Победы на особом контроле порядок и чистота около памятников и мемориалов. Коллективы…

1 час ago