Браслаўчане на гала-канцэрце ў Віцебску

Маштабным гала-канцэртам на сцэне Летняга амфітэатра завяршыўся агляд самадзейнасці творчых калектываў Віцебшчыны. На выступленне лепшых спевакоў, танцораў, музыкантаў і акцёраў сабраліся паглядзець не толькі віцябчане — з усіх раёнаў вобласці прыехалі дэлегацыі са сваімі сцягамі і сімволікай.

На канцэрце прысутнічалі і ганаровыя госці — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Пазняк, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга і іншыя.

Вітаў удзельнікаў гала-канцэрта старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, які адзначыў, што Год культуры асаблівы для Віцебшчыны. “Наша зямля багатая на таленты, якімі можна ганарыцца. У вобласці адбываецца шмат цікавых і самабытных фестываляў, якія вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі,”— падкрэсліў М. Шарснёў.
Дарэчы, перад пачаткам канцэрта гледачам дэманстраваўся фільм пра творчыя калектывы і фестывалі Віцебскай вобласці. Значная ўвага ў ім была ўдзелена Міжнароднаму святу “Браслаўскія зарніцы” і святу сярэднявечнай культуры “Меч Брачыслава”. Прысутныя пабачылі моманты выступленняў зводнага хору, адкрыццё свята, шэсце ўдзельнікаў, рыцарскія баі і інш. Перад аўдыторыяй амфітэатра выступілі больш за 1300 самадзейных артыстаў і калектываў, якія прайшлі папярэдні адбор. Канкурэнцыя была высокай: камісія праглядзела больш за 5000 чалавек і 500 калектываў вобласці. Па выніках адбору на гала-канцэрт трапілі і два браслаўскія калектывы — ансамбль барабаншчыц “Брава” (кіраўнік Кацярына Баліка) і народны тэатр Браслаўскага РЦК (кіраўнік Яўген Набееў).

У Летнім амфітэатры браслаўскі калектыў “Брава” выступіў у вялікім зводным ансамблі барабан- шчыц Віцебскай вобласці і выконваў “Марш” на музыку Г. Свірыдава. Арганізатары ўсклалі на іх ганаровую місію — адкрыццё і закрыццё канцэрта. Для таго, каб выступіць у зводным хоры, дзяўчатам, якія яшчэ вучацца ў школе № 1 і гімназіі, давялося рэпеціраваць некалькі тыдняў у Браславе і пару гадзін перад выступленнем у Віцебску. Аднак яны справіліся і паказалі сябе з лепшага боку.

Народны  тэатр Браслаўскага РЦК выступаў на гала-канцэрце з тэатралізаванай пастаноўкай “Памяць, застылая ў вяках”. Браслаўчане ўжо бачылі яе падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных святам Перамогі і Дню Незалежнасці. Праўда, не ў такім маштабе. На віцебскай сцэ- не ўдзел у пастаноўцы прынялі 23 чалавекі з розных арганізацый і ўстаноў горада. Самым малодшым артыстам было па 10 гадоў. Тэатр паказаў больш за 10 розных помнікаў Беларусі і блізкага замежжа, для чаго ўдзельнікам прыйшлося грыміравацца больш за дзве гадзіны.

Дарэчы, аналагічныя гала-канцэрты пройдуць ва ўсіх абласцях Беларусі. Лепшыя нумары з іх будуць адабраны для ўдзелу ў культурных мерапрыемствах рэспубліканскага ўзроўню.

Алена НАБЕЕВА

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

12 часов ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

16 часов ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

16 часов ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

17 часов ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

17 часов ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

18 часов ago