Categories: Главное

ЗАХЛАМЛЕННЕ — ВОСТРАЯ ПРАБЛЕМА

На чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, што прайшло ў па нядзелак, разглядалі набалелае пытанне абыходжання з камунальнымі адходамі.

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Куель як асноўны дакладчык паведаміў, што для размяшчэння адходаў у раёне існуе палігон “Мелеўцы” і 21 мініпалігон у сельскай мясцовасці. Практычна ўсе яны эксплуатуюцца з парушэннямі. Пляцоўкі для захавання смецця фактычна не маюць межаў, для іх абслугоўвання ў камунальнікаў ёсць толькі маламагутны бульдозер з даўно выпрацаваным мотарэсурсам, які да гэтага часу яшчэ “дыхае” дзякуючы, безумоўна, вынаходлівасці мясцовых Кулібіных.

Але, як зазначыў В. Куель, пакуль што размовы пра скарачэнне колькасці мініалігонаў ісці не можа, бо на сённяшні дзень па раёне не арганізаваны стопрацэнтны цэнтралізаваны збор камунальных адходаў. Дзеля гэтага, зноў жа, патрэбна спецтэхніка, якой у камунальнікаў пакуль налічваецца 5 адзінак, ды яшчэ адзін смеццявоз мае нацпарк. Безумоўна, гэтага недастаткова. Кошт адной спецмашыны — каля мільярда рублёў, так што фінансавае пытанне традыцыйна самае балючае.

Яшчэ адна праблема — заключэнне дагавораў па аказанні паслуг па вывазе адходаў як з грамадзянамі, што жывуць у індывідуальных дамах, так і з юрыдычнымі асобамі. Так, у Браславе цэнтралізаваным зборам і вывазам цвёрдых камунальных адходаў ахоплена 78% прыватных домаўладанняў, а па раёне ўсяго 18,2%. Астатнія ж у лепшым выпадку выкідваюць смецце “на халяву”, а ў горшым — у бліжэйшы лясок. Між тым заканадаўства дае права ў выпадках адмовы прыватных домаўладальнікаў заключаць дагаворы па аказанні паслуг па вывазе адходаў прымяняць практыку звяртання ў суд з адпаведнымі іскавымі патрабаваннямі. Таму ў “Браслаў-камунальніка” і мясцовай улады ёсць усе падставы, каб у бліжэйшыя тэрміны на 100% заключыць адпаведныя дагаворы.

Злабадзённа гучыць і тэма несанкцыянаваных звалак. У гэтым годзе за іх арганізацыю састаўлена 13 пратаколаў на суму 25,4 млн рублёў, 19 адміністрацыйных парушэнняў за забруджванне лесу зафіксавана інспекцыяй нацпарка. Але і самі інспектары прызнаваліся, што, шкадуючы людзей, выпісвалі мінімальныя штрафы. А трэба якраз наадварот, каб людзі адчулі на ўласнай кішэні сілу адказнасці за чысціню наваколля. І гэта аднадушнае меркаванне. Зразумела, што схапіць за руку таго, хто цішком выкідае смецце быццам бы ў непрыкметным месцы, не так і проста, таму ўжо ў некаторых месцах з’явіліся відэарэгістратары. Падводзячы вынікі размовы, Ніна Пучынская зазначыла, што змяніць сітуацыю ў абыходжанні з камунальнымі адходамі адразу кардынальна наўрад ці ўдасца, хоць бы таму, што справа гэта вельмі дарагая. Але браслаўчане ўжо не раз даказалі, што і на энтузіязме зрабіць можна многае, калі сканцэнтраваць агульныя намаганні ў адным накірунку.

Алена ПЯТУШКА.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago