Categories: Люди

У свае 95 — не згубіла любоў да жыцця

У цёплыя вясновыя дні свой 95-ы дзень нараджэння сустрэла Зінаіда Аляксандраўна Кук’ян. Родам з Шаркаўшчынскага раёна, яна паехала за мужам Робертам на Браслаўшчыну, у вёску Мількі. Разам з ім трымала вялізную гаспадарку, выхавала дачку Тэрэзу і сына Франца. Цяпер жанчына жыве разам з дачкой у вёсцы Гавейкі.

Светлы твар з вачыма, поўнымі жыццёвай мудрасці, напружаныя працавітыя рукі, хударлявая постаць, а за плячыма — нялёгкія ваенныя і пасляваенныя гады, жыццёвыя выпрабаванні, якія не зламалі, а толькі загартавалі. Памяць, як кінастужка, захоўвае яркія эпізоды жыцця, расказ пра якія часам нельга успрымаць без слёз.

Дзяцінства ў акружэнні бацькоў і братоў… Знаёмства з мужам, вяселле і горыч расстання, калі яго забралі на фронт… Вялікая Айчынная вайна, падчас якой неаднаразова дапамагала партызанам, за што не раз пакутвала ад немцаў… Нараджэнне такіх доўгачаканых дзяцей… Страта любімага мужа… З’яўленне ўнукаў і праўнукаў…

Нягледзячы на паважны ўзрост, Зінаіда Кук’ян не згубіла любоў да жыцця і аптымізм. Добрая памяць дазваляе расказваць не толькі жыццёвыя гісторыі, але і спяваць: жанчына ведае безліч прыпевак і песень.

Адкуль такая песенная скарбніца?  З дзяцінства і юнацтва, калі ўсе збіраліся і разам церабілі лён, пралі і ткалі. Дарэчы, ткаць разнастайныя рэчы Зінаіда Кук’ян перастала толькі некалькі гадоў назад, калі стаў падводзіць зрок.

Сын жыве у Браславе, пяцёра ўнукаў і пяцёра праўнукаў, якія хоць і раз’ехаліся па розных гарадах, аднак не забываюць сваю дарагую матулю і бабулю і імкнуцца як мага часцей наведваць, аддзячыць за яе клопат і любоў. А яна заўсёды сустракае іх з радасцю і пяшчотай.

Алена Набеева.

Фота аўтара.

На здымку: 17 мая Зінаідзе Кук’ян споўнілася 95 гадоў.   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago