Рух аўтамабіляў 28-29 мая будзе абмежаваны

Главное

a7fd1c174c9e42cddb2ca7f6b948e0efУ сувязі з правядзеннем міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы — 2016” 28—29 мая будзе часова абмежаваны рух усіх відаў транспарту на пэўных вуліцах.

Так, 28 мая (субота) з 14.00 да 18.00 рух будзе перакрыты ў раёне лесапарка “Леснічоўка”. А з 18.00 да 24.00 па вуліцы Кірава, што прымыкае да Замкавай гары.

На наступны дзень (нядзеля) рух транспартных сродкаў будзе абмежаваны з 11.30 да 13.30 ад плошчы і ўздоўж вуліцы Савецкай падчас святочнага шэсця, а таксама з раніцы і да вечара ў раёне Леснічоўкі.

У нядзелю аўтобус № 1 будзе працаваць па наступным маршруце: вул. Савецкая — Кругавы рух — магазін “Родны кут” — далей па маршруце, мінаючы прыпыначныя пункты “Белаграпрамбанк”, “Музей рамёстваў”, “Аўтастанцыя”, “вул. Булойчыка”, “Гасцініца”, “Бальніца”, “вул. Стадыённая”, “Беларусбанк”, “СШ № 1”.

Рэкамендуем вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэту інфармацыю і планаваць свой маршрут.

Па инфармацыі АДАІ РАУС і філіяла АІП №18.