Categories: Главное

У добры шлях, прызыўнікі

Армія з’яўляецца сапраўднай школай мужнасці. І кожны хлопец, які жадае стаць моцным і загартаваным, адным словам, сапраўдным мужчынам, павінен яе прайсці. Кожны год рады салдатаў папаўняюць каля сотні маладых браслаўчан.

Для нашага раёна стала традыцыйным урачыста праводзіць хлопцаў у армію падчас “Дня прызыўніка”. Вось і нядаўна ў гэты ўрачысты дзень 41 юнаку з нашага раёна, якія ў хуткім часе папоўняць рады Узброеных Сіл Беларусі, уручылі павесткі. Маладыя людзі год ці паўтара будуць фізічна загартоўвацца, атрымліваць новыя веды і навыкі, прывыкаць да армейскага жыцця і спасцігаць сапраўднае сяброўства ў пагранічных, унутраных і спецыяльных войсках.

Традыцыйна ў адрас заўтрашніх салдат у іх дзень гучаць добрыя словы і пажаданні. Першым з прывітальным словам выступіў раённы ваенны камісар Віталь Грамніцкі, які пажадаў юнакам прайсці гэты этап жыцця дастойна, мужнасці і хуткага вяртання дадому. Ён адзначыў, што “Дзень прызыўніка” невыпадкова праходзіць напярэдадні Дня Перамогі, бо заўсёды перад юнакамі як прыклад будуць іх дзяды і прадзеды, што абаранялі нашу краіну. Акрамя таго, ён зазначыў, што падчас службы браслаўчане заўсёды паказвалі сябе з лепшага боку, многія былі адзначаны кіраўніцтвам ваенных часцей як лепшыя. Да гэтага і заклікаў імкнуцца новае папаўненне.

Свае пажаданні і словы на дарогу маладым выказалі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка, старшыні раённага савета ветэранаў Вера Сяліцкая, раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Леанід Мікшта, в.а першага сакратара РК БРСМ Надзея Плясун.  Пробашч Браслаўскай парафіі Станіслаў Мжыглуд таксама акрэсліў неабходнасць вайсковай службы ў лёсе сапраўднага мужчыны і благаславілі юнакоў на ваенную службу.

Не хаваючы сваіх хваляванняў, як і кожная маці, якая праводзіць сына на службу, перад прысутнымі выступіла маці будучага салдата Валянціна Валушка. Прызыўнікі ж, у сваю чаргу, абяцалі служыць дастойна, на гонар нашага раёна і Радзімы.

Не абышлося без конкурснай праграмы і невялікіх выпрабаванняў будучых салдат. Свае музычныя віншаванні ў адрас юнакоў дарылі і артысты РДК, зрабіўшы іх настрой яшчэ больш святочным.

Безумоўна, самым хвалюючым момантам мерапрыемства стала ўручэнне прызыўных павестак абаронцам нашай краіны з рук Вольгі Вялічка і Віталя Грамніцкага. Праз некалькі дзён хлопцы раз’едуцца па сваіх вайсковых часцях і нарэшце прымераць ваенную форму.

Таццяна Пятушка.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago