Categories: Деньги

Жывелагадоўля раёна на фоне рэспублікі

Міністэрства сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання падвяло вынікі работы жывелагадоўчай галіны за студзеньсакавік 2016 года.

Як адзначаецца ў каментарыі спецыялістаў, недахоп кармоў у апошнія месяцы зімова-стойлавага ўтрымання не лепшым чынам адбіўся на вытворчасці малака і мяса. Нягледзячы на тое, што за першы квартал прыбаўка малака на карову ў сярэднім па рэспубліцы склала 21 кілаграм, яна магла быць і большай, калі б не знізілася яго таварнасць. Сёлета яна трымалася на адзнацы 89,4%, што на 0,5% ніжэй за адпаведны перыяд мінулага года. Тым не менш за тры месяцы на пераапрацоўку паступіла малака 1 415,3 тысячы тон. (на 1,2% больш чым летась).

За ўзгаданы перыяд у рэспубліцы ад кожнай каровы надаілі 1138 кг малака, па Віцебскай вобласці гэты паказчык раўняецца 891 кг з прыбаўкай да мінулагодняга ў 8 кілаграмаў. Сярод 118 раёнаў Браслаўскі па першым паказчыку заняў 114 месца з надоем у 660 кг. Затое да узроўню мінулага года прырост у нас склаў 77 кілаграмаў. Неблагі паказчык у вобласці мы маем і па таварнасці малака, якая трымаецца на адзнацы ў 90,6% (чацвёртае месца ў Віцебскім рэгіёне).

Сярод 78 комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатой жывёлы комплекс ААТ «Агравідзы» заняў 56 радок. Там за 3 месяцы на 1 сярэднюю галаву з пачатку года атрымалі па 55,82 кг. прываг пры сярэднесутачных у 639 грамаў (+69 г.).

Не здаюць сваіх пазіцый свінаводы СВК «Маяк Браслаўскі», дзе кожныя суткі жывёла набірала вагу па 637 грамаў. Гэта 14 месца ў рэспубліцы і другое ў вобласці.

Аляксандр Азевіч.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago