Categories: Отдых

Нашы барабаншчыцы на VIVA, ровар


У Мінску адбылося грандыёзнае адкрыццё веласезону, удзельнічалі ў якім больш за 9000 чалавек. Адметна, што удзел у ім прыняў ансамбль барабаншчыц “Брава” Браслаўскага РЦК. Ім была даручана вітаць удзельнікаў мерапрыемства.

Ансамбль “Брава” яшчэ малады, існуе толькі два гады, але ён ўжо выступаў на розных пляцоўках і заўсёды прыязна ўспрымаецца гледачамі. Па словах кіраўніка ансамбля Кацярыны Баліка, арганізатары мерапрыемства самі выйшлі на браслаўчанак.

— Знайшлі кантакты праз інтэрнэт, патэлефанавалі і запрасілі на выступленне. Нам неабходна было падрыхтаваць пэўны рэпертуар, які мы выконвалі на працягу мерапрыемства. Трэба адзначыць, што мы былі адзіныя барабаншчыцы. Безумоўна, удзел у мерапрыемстве пакінулі незабыўныя эмоцыі. Асабліва, калі вядучыя афіцыйна нас прадставілі. Дзяўчынкі — малайцы! Годна трымаліся, не разгубіліся. Цяпер чакаем дыплом удзельнікаў мерапрыемства,  — падзялілася ўражаннямі К. Баліка.
Нашы прыгожыя дзяўчаты ў яркіх бела-чырвоных уборах прыцягвалі да сябе ўвагу. З імі жадалі ўсе сфатаграфавацца на памяць. Акрамя гэтага, арганізатары дамовіліся пра далейшае супрацоўніцтва з ансамблем.

Алена Набеева.

На здымку: браслаўскія барабаншчыцы.

 

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 часа ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

5 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

6 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

7 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

7 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

7 часов ago