Categories: Новости

Ваш подзвіг — памяць на вякі.

Дзень Перамогі — гэтае свята для беларускага народа, які згубіў у то жорсткай вайне кожнага трэцяга жыхара, ніколі не будзе аспрэчвацца ўдзячнай памяццю нашчадкаў, бо народ, які не хоча памятаць мінулага, не мае будучыні. Каму, як не нам, беларусам ганарыцца подзвігамі абаронцаў Брэскай крэпасці,  горада Магілева, дзе ўжо тады пачыналіся развейвацца міфы пра непераможнасць нямецкіх армій. Ды і першы партызанскі бой за гады другой сусветнай вайны далі рэгулярным падраздзяленням фашыстаў менавіта нашы народныя мсціўцы пад камандаваннем стаўшага за гады супраціўлення легендарным Карто…

Толькі з кожным годам гэтае светлае свята азмрочваецца непарыўным бегам жыцця: нас пакідаюць тыя, хто ваяваў на палях жудаснай вайны і прынёс доўгачаканую Перамогу.

Без малога 30 гадоў даводзілася мне асвяшчаць у газеце святкаванне 9 мая. Колькі было зроблена фотаздымкаў, інтэрвью, напісана нарысаў пра удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, не пералічыць. У апошнія 10 — 15 гадоў з усімі ветэранамі быў знаёмы асабіста. Пэўна таму і пануе на сэрдцы горач перад кожнай такой урачыстай сустрэчай, бо недзе адчуваешь, што можа і гэта апошняя. Вось і ў сёлетні святочны дзень не сустрэлі франтавых пабрацімаў удзельнік з першага па апошні дзён вайны Іван Малашенка і штурмаваўшы Берлін Дзмітрый Шокель. Яны зыйшлі ў нябыт. Але гэта, што сучаснае пакаленнене памятае жывых і мёртвых, якія прынеслі на сваіх штыках вялікую Перамогу свайму народу і народам скаронай Еўропы.

Вось і ў панядзелак усе урачыстасці, якія разгортваліся на цэтральнай плошчы горада, а затым ля помніка вызваліцелям Браслава прысвячаліся ім, мёртвым і жывым. З раніцы ў горадзе загучалі песні ваенных гадоў, а к адзінаццаці вакол плошчы сабраліся гараджане. Не памятаю, каб за апошнія гады на свята прышло столькі браслаўчан. І не толькі выдатнае надвор’е прыцягнула да цэнтра падзеі землякоў, колькі іх жаданне ўшанаваць пераможцаў.

На пачатку ўрачыстага мерапрыемства прадстаўнікі працоўных калектываў, сілавых структур горада і раёна дружнымі апладысментамі падтрымалі віншаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія выказвалі кожнаму з іх асабіста старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская і члены раённага выканаўчага камітэта. Крыху пазней яны ж уручылі нашым удзельнікам вайны каштоўныя падарункі.

Уступам жа да сёлетніх урачыстасцей стала кароткае, аднак глыбока выразнае тэатралізаванае прадстаўленне артыстаў народнага тэтра РЦК, прысвечаннае 75-годдзю абароны Брэсцкай крэпасці. Дарэчы, не меньш запамінальнай была і мастацкая замалёўка, паказаная ля помніка воінам-вызваліцелям перад пачаткам мітынга-рэквіема.

Яго адкрыла Ніна Пучынская. Віншавалі прысутных  першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарча Максім Чагарын, старшыння раённага савета ветэранаў Вера Сяліцкая, ваенаслужачы Плюскай пагранзаставы Дзмітрый Музыка, вучань гімназіі Раман Шукель. Усе яны дзякавалі ветэранам за іх уклад у вялікую перамогу, абяцалі, што подзвіг воінаў-вызваліцеляў на вякі застанецца ў памяці нашчадкаў.

І, як заўжды, а гэта святое, мінтынг-реквіем закончыўся ўшанаваннем памяці загінуўшых мінутай маўчання і салютам.

Пасля ж гэтага не толькі ветэраны, а і ўсе жадаючыя, каля РЦК маглі адведаць салдацкай кашы, якую прыгатавалі і бясплатна ёй частавалі работнікі грамадскага харчавання райпа, а пазней усіх чакала прэм’ера спектакля «Бліндаж» па аповесці Васіля Ткачова ў пастаноуцы артыстаў народнага тэтра.

Александр Азевіч.

Фото автора.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago