Перасцярога лішняй не будзе, або яшчэ раз пра афрыканскую чуму свіней

Пакуль не будзе вынайдзена вакцына для прафілактыкі і лякарства для лячэння свіней ад афрыканскай чумы, датуль будзе існаваць пагроза ўспышак захворвання. І яны, як сведчаць сродкі масавай інфармацыі, рэгулярна выяўляюцца ў нашых суседзяў: то ў Расіі, то ў Прыбалтыцы. А гэта значыць, што ні ў якім разе нельга забывацца пра тыя меры перасцярогі, якія паставяць перагароду пранікненню вірусу. Перадаецца ж ён пры прамым кантакце здаровай і хворай жывёл, праз кроў, скормліванні адыходаў, якія ўтрымліваюць вірус, разносяцца крывасоснымі насякомымі, грызунамі, транспартам і чалавекам.

У ахалоджаным мясе вірус жыве 150 дзён, у замарожаным — 1000, у вяндліне — 6 месяцаў, месяц — у падсцілцы і 10 тыдняў — у трупах.

І калі на буйных свінагадоўчых комплексах сельгаспрадпрыемстваў прымаюцца самыя строгія меры прафілактыкі, то прыватныя падвор’і пастаянна знаходзяцца ў зоне рызыкі. Каб не дапусціць пранікненне вірусу абавязкова выконвайце наступныя прафілактычныя мерапрыемствы:

– рэгіструйце свіней у мясцовых выканаўчых органах;

– не купляйце маладняк і прадукты забою па-за ўстаноўленымі месцамі;

– не завозьце свіней з іншых рэгіёнаў без дазволу ветслужбы;

– тэрмінова папярэджвайце ветэрынараў пра выпадкі захворвання і падзяжу;

– не забівайце жывёлу без агляду ветурача;

– вядзіце барацьбу з грызунамі і насякомымі;

– перад уваходам у хлеў усталюйце дэздыван, месца для мыйкі рук і іх дэзынфекцыі, набудзьце для гэтага спецыяльныя прэпараты, завядзіце асобнае адзенне для наведвання ў стойлаў;

– не скормлівайце свінням кампаненты жывёльнага паходжання (мяса, тлушч, кроў); карміце толькі грануляванымі кармамі, ці камбікормам, які прайшоў тэрмічную апрацоўку;

– не выпускайце свіней на свабодны выгул.

Аднымі з пераносчыкаў вірусу афрыканскай чумы з’яўляюцца дзікі. Таму калі вы выявіце іх трупы, абавязкова патэлефануйце па нумары 61-2-56 ці 61-2-05, або ў мясцовы орган улады.

Наталля Лоўшанка, галоўны ветурач раёна.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

3 часа ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

4 часа ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

4 часа ago

В Браславе провели региональный смотр-конкурс детских хоровых коллективов

Браславский РЦК на один день стал площадкой масштабного областного конкурса детских вокально-хоровых коллективов «Созвездие голосов».…

5 часов ago

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

3 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago