Работа з базай “ГБД—Мемарыял” папоўніла спіс землякоў, што не вярнуліся з вайны, 15 новымі імёнамі. У 2012 годзе быў створаны пошукавы атрад, які ўдзельнічаў у XIII Міжнароднай вахце Памяці на Смаленшчыне.
Вывучаючы гісторыю ўдзелу нашых землякоў у Вялікай Айчыннай вайне, юныя краязнаўцы паставілі мэту сабраць звесткі пра воінаў, узнагароджаных баявымі ордэнамі СССР. Асноўнай крыніцай інфармацыі стаў электронны банк дакументаў “Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”
У выніку былі знойдзеныя 229 запісаў пра ўзнагароджанні прызваных альбо тых, хто нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Браслаўшчыны. Гэта 213 воінаў, з якіх трое мелі па 3 ордэна, 12 — 2, астатнія — 1. Вось героі, пра якіх мы можам з гонарам расказаць.
Рыгор Памялаў, ураджэнец в. Крываселі Мяжанскага сельсавета, служыў памочнікам камандзіра ўзводу 76-й стралковай дывізіі. Наш мужны зямляк толькі з восені 1944 па вясну 1945 года быў тройчы ўзнагароджаны: ордэнам Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і Славы 3 ступені. Вось радкі з яго ўзнагароднага ліста: “… 24 красавіка 1945 года кіруючы разведгрупай, тав. Памялаў пранік у тыл ворага, заўважыў пазіцыю варожай мінамётнай батарэі, паведаміў пра яе камандаванню, а затым атакаваў яе: знішчыў 1 мінамёт, 5 гітлераўцаў, а 7 узяў у палон. За ўзорнае выкананне баявога задання і мужнасць у баі прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Чырвонага Сцяга”.
Яшчэ адзін наш зямляк, Іосіф Васілеўскі, нарадзіўся ў в. Мілашы Ахрэмаўскага сельсавета. Снайпер 207-й стралковай дывізіі, ён 1 мая 1945 года адным з першых уварваўся ў Рэйхстаг. Узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
Сапёрам 29-й мотастралковай брыгады служыў Станіслаў Бэйнер, з в. Шалакундзі Далекаўскага сельсавета. Вось што напісана ў яго ўзнагародным лістку: “… пад агнём варожай авіяцыі аднавіў пераправу праз р. Одэр”. Камандзірам часткі быў прадстаўлены да вышэйшай ўрадавай узнагароды — звання Героя Савецкага Саюза, але вышэйшае кіраўніцтва палічыла дастатковым ордэн Славы 3-й ступені.
Ордэнам Чырвонай Зоркі ўзнагароджаны ўдзельнік ваеннага ансамбля сяржант Браніслаў Дзярук з сядзібы Яснагорка. Радкі з узнагароднага лістка: “… палымяны дэкламатар, вершы ў яго выкананні засталіся як стымул у сэрцах байцоў, запальвалі і вялі на гераічныя справы”.
Сярод узнагароджаных землякоў быў і Ізот Сакалоў, “… бясстрашны сапёр, пад агнём ворага зняў 12 супрацьтанкавых мін, чым забяспечыў свабодны праход нашых наступаючых частак…”. За баявыя справы быў узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені. Гэта прадзед 3 удзельнікаў нашай пошукавай групы.
Тры баявыя ўзнагароды меў яшчэ адзін жыхар нашай мясцовасці Марк Зуеў, які “17 сакавіка 1945 года ў баях за г. Кёнігсберг знішчыў 7 варожых салдат, у тым ліку разлік буйнакалібернага кулямёта”.
Вывучаючы пажоўклыя старонкі ўзнагародных лістоў, мы бачылі, што часцей за ўсё гэта былі маладыя хлопцы 20-27 гадоў, у званні ад радавога да сяржанта, прызваныя ў 1944 годзе і якія здзейснілі подзвігі ў Латвіі, Усходняй Прусіі, Германіі. Сярод іх — пехацінцы і сапёры, разведчыкі і артылерысты, санітары і сувязісты. Нямала байцоў атрымалі ордэны пасмяротна.
Усё далей той грозны і нялёгкі час, але нельга забываць тых, хто не шкадуючы жыцця, змагаўся за нас з вамі. Галоўную мэту нашай працы — не дапусціць забыцця подзвігаў воінаў — землякоў, пошукавая група лічыць выкананай.
Віктар Бунта,
настаўнік Кансталінскай базавай школы.
За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…
Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…
"Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…
В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…
Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…
В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…