Categories: Деньги

Дажджлівае надвор’е перакрэсліла ўсе планы хлебаробаў раёна

Апошняя дэкада красавіка сваім дажджлівым надвор’ем перакрэсліла ўсе планы хлебаробаў раёна, якія разлічвалі да 1 мая ўправіцца з сяўбой збожжавых і зернебабовых, прыступіць да падрыхтоўкі глебы пад пасевы кукурузы. Паўтара тыдня тэхніка практычна прастойвала на мехдварах. Праўда, не ўсюды. Напрыклад, у «Слабодцы-агра» не выязджалі на палі толькі два дні. У астатнія хоць па 10–15 гектараў  ды засейвалі. Як расказаў галоўны аграном гаспадаркі Пётр Карандзей, іншага падыходу быць не магло, вось і стараліся апрацаваць кожны кавалачак зямлі, які ў перапынках паміж дажджамі паспяваў падсохнуць.

Такія падыходы да арганізацыі работ паспрыялі таму, што хлебаробы сельгаспрадпрыемства першымі ў раёне закрылі план па зернебабовых, пасеялі на канец тыдня больш за 400 га ячмяню, амаль усю адведзеную пад рапс плошчу. Дарэчы, усе плошчы абавязкова пасля сеялак яшчэ і баранавалі.

Асаблівую ўвагу надае агранамічная служба пасеву шматгадовых траў па яравых збожжавых. Разам з перазалужэннем там разлічваюць закласці новыя сенакосы і пашы на плошчы ў 1400 гектараў. Ужо больш за палову плана закрыта. Прычым у структуры траў асноўнае месца займаюць бабовыя як у чыстым выглядзе, так і ў сумесях. Гаспадарка паспяхова займаецца развядзеннем насення траў, таму мае чым сеяць. Нават шматкампанентную пашавую сумесь рыхтуюць самі. Для гэтага змешваюць насенне чырвонай, ружовай і белай канюшыны, чырвонай і лугавой аўсяніцы, райграсу і цімафееўкі.

Пачынаючы з мінулага чацвярга, кожны дзень на палеткі ўслед за пасяўнымі агрэгатамі АПП-6 выходзяць трактары з травянымі сеялкамі. Хоць яны і старэнькія, але дзякуючы ўмелым рукам механізатараў, такіх як Іван Кострыкаў, яшчэ служаць.

Недахоп мінеральных угнаенняў прымушае агранома карэкціраваць і структуру збожжавага кліна. Без паўнацэннай запраўкі глебы тукамі, лічыць П. Карандзей, пшаніцу сеяць — толькі страты несці. Таму гэтую культуру размесцяць толькі там, дзе восенню ўносілі гной. Па свежаўзараных травах плануе сеяць зернебабовыя. Ім пазнейшая сяўба не пашкодзіць, а ў экстрэмальнай сітуацыі можна будзе зжаць на падкормку ці закласці ў сянаж.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

4 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

4 часа ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

5 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

5 часов ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

5 часов ago