Гул ста матацыклаў скалынуў Браслаў у мінулую суботу.
Байкеры мотаклуба “Псы дарог”з усёй Беларусі праехалі калонай па вуліцах горада і накіраваліся ў Леснічоўку, дзе адбылося адкрыццё мотасезона. На мерапрыемстве з удзелам гасцей і браслаўчан прайшлі забаўляльныя конкурсы. Пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя сувеніры. З цікавасцю прысутныя разглядалі прыгожыя матацыклы, жадаючыя маглі з імі сфатаграфавацца.
Затым байкеры накіраваліся ў Полацк.
Алена Пятушка.
Фота аўтара.