Categories: Отдых

Нашы перамогі ў рэспубліканскім конкурсе школьных праектаў

Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі пастаянна ладзіць цікавыя творчыя конкурсы і спаборніцтвы. Часта ўдзельнічаюць у іх юныя браслаўчане, іх педагогі, і, што асабліва прыемна, вяртаюцца адтуль з прызавымі месцамі. Вось і нядаўна былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу школьных праектаў па энергаэфектыўнасці “Энергія і асяроддзе пражывання”.

Конкурс быў накіраваны на развіццё творчай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў па энергазберажэнні і актывізацыю даследчай дзейнасці па пытаннях змянення клімату і энергетыкі.

Усяго на абласны этап конкурсу паступіла 175 работ з 73 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 7 — дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сярод іх былі і праекты браслаўчан.

У выніку пераможцы былі вызначаны ў некалькіх катэгорыях. У намінацыі “Праекты па тэме энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і ўзнаўляемай энергетыцы”  граматай была адзначана калектыўная работа Яўгена Молакава, Данілы Зянчонка і Пятра Бурлакова з Мяжанскай школы (кіраўнік У. Забароўскі). У катэгорыі “Практычны ўрок “Захаваем клімат з дапамогай простых энергетычных рашэнняў” змагаліся праекты настаўнікаў. Дыпломам 2 ступені былі адзначаны адразу два педагогі раёна: Ганна Васілеўская з Быстрымаўскай школы і Алена Далецкая з СШ №2. У гэтай жа намінацыі граматай адзначана Алена Саўчанка з ясляў-сада №2 г. Браслава.

Днямі ў вобласці былі падведзены вынікі яшчэ аднаго творчага конкурсу: абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я — вынаходнік”. На конкурс ад нашага аддзела адукацыі, спорту і турызму былі прадстаўлены 4 работы выхаванцаў садкоў, якія раней перамаглі ў раённым этапе. Усе работы юных даследчыкаў былі высока ацэнены журы, адна нават заваявала прызавое месца. У намінацыі “Бюро знаходак” трэцяй стала даследчая работа Алёны Жойдзь з ясляў-сада №4 г. Браслава.

Таццяна Пятушка.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

10 часов ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

15 часов ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

15 часов ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

15 часов ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

16 часов ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

16 часов ago