Categories: Главное

У пошуках новых форм гандлю

Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі ў сферы гандлю праўленне раённага спажывецкага таварыства знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых форм абслугоўвання кліентаў.

Так, у лютым з’явілася сетка магазінаў, якую аб’яднала гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Браслаўград”. І пакупнікі, лічу, ўжо не маглі не заўважыць, як прыемна змянілася насычанасць іх разнастайнымі прадуктамі харчавання.

А ў апошняй дэкадзе красавіка ў Браславе адкрыліся яшчэ 2 новыя гандлёвыя кропкі райпа. Па вул. Энгельса замест “Мэблі”, якую перамясцілі ў “Дабрабыт”, пасля касметычнага рамонту пачаў працаваць “Магазін нізкіх цэн”. Плошча памяшкання дазволіла размясціць тут 3 асобныя секцыі — для тавараў па зніжаных і камісійных цэнах, рытуальных паслуг.

У першай знаходзяцца рэчы, на якія здымаецца гандлёвая надбаўка,— адзенне, абутак, гаспадарчыя тавары, мэбля, шмат сувенірнай прадукцыі.

У камісійны аддзел кожны чацвер ад грамадзян прымаюцца рэчы, зношанасць якіх складае не больш за 15%. Цэны на іх устанаўлівае сам кліент, але з улікам рэкамендацый таваразнаўцы, які знаходзіцца побач. Зараз тут найбольш жаночай вопраткі і абутку па цане да 100 тыс. руб. Ёсць і шырокі выбар практычна новых мужчынскіх касцюмаў па 300-400 тыс. руб. Пакуль што, па словах загадчыцы магазіна Таццяны Сільчонак, хутчэй распрадаецца дзіцячае адзенне. Пры гэтым заўважае, што тут могуць прымаць ад грамадзян на рэалізацыю і патрыманую мэблю — плошча памяшкання дазваляе.

У секцыі рытуальных паслуг ёсць усё неабходнае, каб выканаць абрадавыя дзеянні, праводзячы чалавека ў яго апошні шлях.

У посуднай жа краме, што адкрылася ва ўнівермагу “Брас” замест былога кафэ, шырокі для выбару асартымент керамічнага, фарфоравага, шклянога, пластмасавага, стальнога і іншага посуду. Адным словам, тут можна купіць на свой густ не толькі практычна усё, што паўсядзённа патрэбна гаспадыні на кухні, але і прыдбаць падарункавы набор.

І задумак, як і чым зацікавіць пакупніка, задаволіць яго запыты, у праўлення райпа шмат.

У прамысловых магазінах пастаянна праводзіцца акцыя “Дзень імянінніка”, падчас якой на ўсе групы тавараў на 10% прадугледжана скідка. Увогуле ж на розныя групы нехарчовых тавараў штомесячна аб’яўляецца паніжэнне цаны ад 10 да 15%.

Ва ўнівермазе “Брас” праводзіцца распродаж сезонных тавараў — абутку, верхняга адзення — з паніжэннем рознічнай цаны да 30%. А падчас акцый, праводзімых сумесна з беларускімі вытворцамі, такімі як “Калінка”, “БелКрэда”,”Ромгіль-Тэкс”, “Сцяг Індустрыялізацыі”, рознічная цана на швейныя і трыкатажныя вырабы паніжаецца аж да 45%.

Ёсць магчымасць у браслаўчан набыць тавары ў магазінах райпа і ў крэдыт.

Каб больш гібка рэагаваць на пакупніцкі попыт, праўленне райпа рашыла таксама стварыць на базе прамысловых магазінаў, размешчаных у Браславе і сельскай мясцовасці, адасобленае структурнае падраздзяленне. Пры гэтым разлічвае, што яго стварэнне дазволіць больш цесна супрацоўнічаць з айчыннымі вытворцамі прамысловых тавараў па такіх накірунках, як адкрыццё фірменных секцый, аддзелаў, правядзенне сумесных акцый і распродажу.

Казімір Пятушка.

Фота аўтара.

Прадавец 6 разраду Таццяна Сільчонак ( 40 год стажу работы ў сістэме райпа) прымае ў камісійны аддзел чарговую партыю ўцэненых тавараў.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago