Categories: Деньги

Дачакалася ферма рамонту

У канцы мінулага года ў газетнай публікацыі пад загалоўкам «Каму ж больш патрэбна» расказвалася пра незадавальняючыя ўмовы працы ў цялятніку на ферме «Вісяты» КУСП «Браслаўскі», дзе даглядчыкам даводзілася выдаляць гной уручную, пагрозу разбурэння і абвалу столі. А ў лютым гэтага года ўзгаданае памяшканне нават трапіла ў поле зроку ўдзельнікаў сумеснага выязнога пасяджэння прэзідыума райсавета і райвыканкама, на якім запрошаным на мерапрыемства паказвалі «як нельга ўтрымліваць жывёлу». Тады аб’ект быў узяты кіраўніцтвам раёна пад асобны кантроль.

Мабыць, такая пільная ўвага і прымусіла дырэктара гаспадаркі больш энергічна і рашуча шукаць сродкі на рэканструкцыю памяшкання. Як толькі сышоў снег і пацяплела, на ферме з’явілася брыгада будаўнікоў. Знялі шыфер з даху, разабралі прагніўшую столь, узяліся за бетаніраванне падлогі.

Па плане рэканструкцыі ў абноўленым цялятніку жывёла будзе ўтрымлівацца бяспрывязна, на глыбокім подсціле. Кармленне — механізаванае.

Праўда, як казалі будаўнікі, яны маглі б паспяваць выконваць большыя аб’ёмы работ, каб не здаралася затрымак з паступленнем будматэрыялаў. Тым не менш яны запэўнілі, што ўзнятыя на сябе абавязацельствы выканюць.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago