Categories: Главное

Паслугі ЖКГ — такі ж тавар

Газ, вада, электрычнасць ці цяпло па сутнасці з’яўляюцца такім жа таварам, як хлеб альбо малако, патрэбныя нам штодзённа. Розніца толькі ў тым, што ў магазіне мы спачатку аплачваем пакупку, потым ёй карыстаемся, а ў адносінах да жыллёва-камунальных паслуг наадварот. А ўявіце сабе, што за аказваемыя паслугі трэба плаціць папярэдне. Заплаціў, скажам, за 100 л вады з крана ці за 100 кілават электраэнергіі — атрымай. Наўрад ці каму такі варыянт спадабаецца: вельмі нязручна. Таму і разлічваемся раз у месяц за тое, што спажылі. Праўда, далёка не ўсе робяць гэта своечасова.

Як паведаміў юрыст КУП ЖКГ “Браслаў-камунальнік” Яўген Далецкі, колькасць даўжнікоў рэгулярна даходзіць да 600 — 700 чалавек. Ёсць асобы, хоць такіх і не шмат, якія завінавацілі прадпрыемству па 6 — 8 млн руб.

Прычын даўгоў за камунальныя паслугі шмат. Але большасць неплацельшчыкаў складаюць гаспадары кватэр, вядомыя зусім не ўзорным ладам жыцця, нідзе не працуючыя. Цікава, што такія грамадзяне дзесьці знаходзяць грошы на гарэлку, а на плацяжы — не. Бывае, што і сапраўды па аб’ектыўных прычынах людзі не могуць адразу цалкам пагасіць даўгі. Сустракаюцца выпадкі, што хтосьці на нейкі час пераехаў у іншы населены пункт, а кватэра пуставала. Здаецца, і не карыстаўся ніхто нічым, але ж, напрыклад, у зімовы перыяд памяшканне ўсё роўна ацяплялася. Таму ўносіць плацяжы, безумоўна, трэба.

Юрыст “Браслаў-камунальніка” Яўген Далецкі нагадвае, што калі жыллёва-камунальныя паслугі не аплачаны своечасова ці не поўнасцю, то з 26 чысла налічваецца пеня ў памеры 0,3% ад неаплачанай сумы за кожны дзень пратэрміноўкі. Калі ж запазычанасць перасягае месячны тэрмін, грамадзяніну накіроўваецца пісьмовае папярэджанне. Ніяк не адрэагаваў на працягу 5 дзён з даты яго атрымання — можна не здзіўляцца, калі, скажам, з крана раптам перастала цячы вада.

Спаганяецца завінавачанасць за камунальныя паслугі таксама на падставе выканаўчага надпісу натарыуса, які перадаецца судовым выканаўцам у аддзел прымусовага выканання. Сёлета самым нядобрасумленным карыстальнікам паслуг ужо накіравана 40 такіх надпісаў.

Пры гэтым Яўген Далецкі паясняе, што адказнасць за запазычанасць па аплаце паслуг ЖКГ нясуць усе паўналетнія дзеяздольныя члены сям’і, у тым ліку і былыя, якія жывуць у кватэры. Гэта значыць, што завінавачанасць можа быць спагнана як са ўсіх даўжнікоў сумесна, так і з любога з іх паасобку, прычым як цалкам, так і ў частцы доўгу. Калі ж пагасіў яе адзін з даўжнікоў, то ён мае права патрабаваць ад астатніх кампенсацыі спагнаных з яго сродкаў у роўных долях. Ёсць і іншы парадак адказнасці, які можа быць устаноўлены пісьмовым пагадненнем аб парадку карыстання жылым памяшканнем.

Крайняя мера да неплацельшчыкаў — высяленне. І з кожным годам у судовай практыцы павялічваецца колькасць такіх выпадкаў па прычыне запазычанасці па аплаце паслуг ЖКГ ці парушэння правіл карыстання жылымі памяшканнямі. Прычым у адпаведнасці з Жыллёвым кодэксам такая суровая мера можа быць прыменена не толькі да наймальнікаў дзяржаўнага жыллёвага фонду, але і да ўласнікаў жылля.

Дарэчы, напрыканцы лютага “Браслаў-камунальнік” звярнуўся ў суд Браслаўскага раёна з іскам “Аб скасаванні дагавора найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду і высяленні з правам давання іншага памяшкання” ў адносінах да жыхаркі Браслава. Судовы працэс яшчэ ідзе. Але да такіх крайніх мер лепш не даводзіць.

Казімір Пятушка.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

30 минут ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

39 минут ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

2 часа ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

2 часа ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

4 часа ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

5 часов ago