Categories: Деньги

Пасяўная. З гарачым харчаваннем не павінна быць праблем

 

У 30-я гады мінулага стагоддзя ў час сезонных сельскагаспадарчых работ юнакі і дзяўчаты з усходніх раёнаў тагачаснай Беларусі, якія гранічылі з заходнімі, нелегальна хадзілі да «паноў» на заробкі. І, як расказвала мая бабуля, многія з гаспадароў «заходнікаў», перш чым узяць будучага работніка саджалі за стол і глядзелі наколькі спраўна ён упраўляецца з лыжкай. Ахвотней бралі таго, хто добра еў. І ў тым была звычайная сялянская развага: калі чалавек хутка і многа есць, так ён будзе і з работай упраўляцца.

Успомніўся мне гэты аповед у час праверкі гатоўнасці сталовых сельгаспрадпрыемстваў да арганізацыі харчавання у перыяд веснавых палявых работ, у якую мяне запрасіла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Вольга Рудакова. З дня старту масавай сяўбы і да заканчэння ўборкі ўраджаю большасць механізатарскіх кадраў гаспадарак будуць працаваць на палетках з раніцы да поздняга вечара, а некаторыя з іх і ноччу.

  • Смачна і каларыйна накарміць людзей, даставіць да месца работы гарачыя стравы, чысты посуд, стварыць камфартабельныя ўмовы для сталавання — прамы абавязак кіраўнікоў, які замацаваны адпаведным пунктам калектыўных дагавораў паміж наймальнікамі і прафсаюзнымі арганізацыямі.

Ад таго, як арганізуюць гэтую работу ў кожнай канкрэтнай гаспадарцы ў многім будзе залежыць не толькі дзённая выпрацоўка, а і якасць выконваемай работы.

У гэты аўторак разам з Вольгай Віктараўнай мы наведаліся ў пункты прыгатавання ежы «Мяжан», «Відзаўскага», «Агравідзаў», «Новай Гвардыі», «Бярозавага краю» і «Маяка Браслаўскага». У апошняй гаспадарцы адна сталовая працуе круглы год, дзве іншыя ў дзень нашага наведвання толькі адкрыліся. Ва ўсіх астатніх гаспадарках сталовыя яшчэ рыхтаваліся да сезону.

Трэба сказаць, што кіраўнікі сельгасарганізацый разумеюць важнасць сезоннага гарачага харчавання. Пры татальным недахопе зваротных сродкаў, яны знаходзяць грошы, каб набыць посуд, халадзільнае абсталяванне, электра ці газавыя пліты. Але ж тым часам не звяртаюць увагі на некаторыя, з іх пунктаў гледжання дробязі, якія прапісаны ў дзеючых правілах санітарна-гігіенічных патрабаванняў да такіх аб’ектаў. У адной са сталовых да гэтага часу яшчэ кормяць людзей з алюмініевых місак, што рабіць забаронена. На гэтую заўвагу галоўнага санітарнага ўрача кіраўнік зрэагаваў імгненна: патэлефанаваў загадчыку майстэрні і загадаў яму забраць посуд у металалом.

А цяпер прывяду другі прыклад. У кожнай кухні, дзе гатуюцца стравы, павінна быць 7 маркіраваных дошак і столькі ж нажоў для нарэзкі прадуктаў па відах. Урачамі-гігіеністамі гэта прыдумана не дзеля якойсьці прыхаці, а выпрацаванае на лічбах сумнай статыстыкі выпадках масавых атручванняў людзей у пунктах грамадскага харчавання. Дык вось, толькі ў сталовых «Маяка Браслаўскага» і «Агравідзаў» гэтае правіла выконваецца. У астатніх было не больш як па 3–5 дошак. Думаю, калі б кожны з кіраўнікоў аднёсся да гэтага больш сур’ёзна і папрасіў свайго працаўніка, які дома мае цыркулярку і габлявальны станок, зрабіць з бярозавага камля 10-15 дошак, ніводны з іх не адмовіў, і хутчэй за ўсё зрабіў бы гэта бясплатна. Але ж ігнаруюць. А цяпер уявім сітуацыю: на адной дошцы разбіралі і гатавалі мяса, рыбу, гародніну, хлеб. На ёй стварылася спрыяльная асяроддзе для ўзнікнення шкодных для здароўя арганізмаў, якія пры такім падыходзе трапілі ў ежу, і ўвесь калектыў механізатараў, у лепшым выпадку трапіў на бальнічныя ложкі. А ў горшым…? Таму грэбаваць гэтым не варта.

У цэлым жа можна канстатаваць, што ў гаспадарках, якія мы наведалі, дзе ўжо працавалі і дзе яшчэ не, быў падабраны персанал, акрамя (ААТ «Новая Гвардыя»), заканчваўся рамонт памяшканняў, вялася інвентарызацыя посуду, прыводзіліся ў парадак падсобкі. А яшчэ, як пазітыў, хочацца адзначыць тое, што ў большасці сталовых будуць працаваць повары, якія, па водгуках механізатараў, умеюць рыхтаваць смачныя і каларыйныя стравы.

Аляксандр Азевіч.

admin

Recent Posts

«Трэба мабілізоўвацца». Лукашэнка патрабуе выкараняць безгаспадарчасць на зямлі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выкараняць безгаспадарчасць на зямлі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 30…

3 минуты ago

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

21 час ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

21 час ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

23 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

23 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

24 часа ago