Своечасова пасеем — багата намалоцім

Дастойна падрыхтавацца і правесці ў самыя сціслыя тэрміны веснавую сяўбу — галоўная задача, якая стаіць цяпер перад хлебаробамі раёна. Гэтае пытанне паўсядзённа знаходзіцца на кантролі мясцовай улады і адпаведных службаў. Вось і нядаўна на чарговым пасяджэнні райвыканкама заслухоўвалася інфармацыя начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання Максіма Чагарына.

Гэтай вясной у сельгаспрадпрыемствах раёна плануецца пасеяць яравыя на 21 270 гектараў. У структуры пасяўных плошчаў збожжавыя і зернебабовыя зоймуць 13 514 га, рапс — 3 500, аднагадовыя — 715, кукуруза — 3520, бульба — 17 і 4 гектары адводзіцца пад гародніну. Па тэхналагічным рэгламенце, канстатаваў Максім Аляксандравіч, каб атрымаць важкі ўраджай патрэбна набыць 11,5 тысячы тон у дзеючым рэчыве мінеральных угнаенняў на суму 96,1 млрд руб., патраціць 15,7 мільярда на сродкі аховы раслін, купіць 1 638 тон дызпаліва і 200 — бензіну коштам у 21,1 мільярда рублёў.

Тое ж, што непасрэдна залежыць ад разваротлівасці кіраўнікоў, агранамічнай і інжынернай службаў нашых сельгаспрадпрыемстваў, на месцах вырашаецца. Не будзе праблем з забяспечанасцю насеннем збожжавых і зернебабовых, якіх ачышчана і засыпана ўдосталь, цяпер даводзяцца да кандыцыі апошнія тоны насення рапсу і шматгадовых траў, заводзіцца і кукуруза.

Завяршаецца рамонт тэхнікі. Яе гатоўнасць на канец мінулага тыдня склала 85%. Трактарны парк быў адрамантаваны на 80%, пасяўныя агрэгаты — на 78, плугі — на 91, культыватары — на 93працэнты.

Паколькі асноўная нагрузка ва ўсім комплексе веснавых палявых работ ляжа на энерганасычаныя трактары, арганізацыю іх работы ў 2 змены і давядзенню іх да сяўбы надаецца асобная ўвага. Як паведаміў галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі Максім Сельскі, на 25 сакавіка з 43 МТЗ-3022 і іх аналагаў у поле гатовы былі выехаць 38. Абавязковае чарговае тэхабслугоўванне прайшлі 22. Прапрацоўваецца і пытанне па набыцці шын для ўстаноўкі як мага больш на такіх трактарах спараных задніх колаў.

Каб своечасова справіцца з пасяўной кампаніяй на ўсіх відах палявых работ будзе задзейнічана 344 механізатары. У штаце сельгаспрадпрыемстваў іх налічваецца 289. Аднак тэхніка прастойваць не будзе. На дапамогу сяльчанам сваіх трактарыстаў накіруюць гарадскія прадпрыемствы і арганізацыі.

На балансе КУСП «Браслаўскі», напрыклад, 2 энерганасычаныя трактары. Абодва яны адрамантаваны, з’агрэгацірваны з прычыпным інвентаром і гатовы ў любы дзень адправіцца на палеткі. МТЗ-3022будуць працаваць у 2 змены.

Аляксандр Азевіч.

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago