Categories: Деньги

У ААТ «Друйскі» прайшоў сход акцыянераў

ААТ «Друйскі» — гаспадарка, якая яшчэ не згубіла патэнцыялу для нарошчвання аб’ёмаў сельскагаспадарчай прадукцыі, паляпшэння яе якасці, можа зарабляць сродкі і на дастойную зарплату, і на далейшае развіццё вытворчасці. Менавіта гэты тэзіс узяў за аснову справаздачнага дакладу на агульным сходзе акцыянераў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Бялюн.

Як вынікала са справаздачы кіраўніка, у цэлым працаўнікі гаспадаркі за мінулы год амаль па ўсіх накірунках дзейнасці, у параўнанні з папярэднім, значна прыбавілі па валавых аб’ёмах (прырост склаў 20%), але так і не здолелі выйсці на рэнтабельныя паказчыкі. Чаму так атрымалася, і тлумачыў прысутным Аляксандр Станіслававіч.

Цяпер у большасці сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі, у тым ліку і ў Друйскім, уся эканоміка завязана на вытворчасці і продажы малака. У гэтым накірунку, канстатаваў дырэктар, зрухі да лепшага былі відавочнымі. Рост валавой прадукцыі да папярэдняга года склаў 117%. На завод адправілі 3225 тон, што на 687 больш, на 2,6% вырасла таварнасць, а надой на карову павялічыўся аж на тону. Але ж прыбаўка гэта далася не столькі з-за ўдасканалення тэхналогіі догляду, кармлення, даення, колькі з-за таго, што годам раней ад каровы было надоена ўсяго па 2202 кілаграмы малака. Пры гэтым не можа задавальняць калектыў і якасць прадаваемай прадукцыі.

За 2015 год ад усёй яе пастаўленай на завод толькі 5% адпавядала гатунку экстра і 69% — вышэйшаму. Астатняе малако, можна лічыць, аддадзена дарма, а гэта сотні мільёнаў недаатрыманай выручкі. У гаспадарцы дзейнічае 6 малочнатаварных ферм. Як мінімум на трох з іх створаны ўмовы для атрымання прадукцыі гатунку экстра. Толькі менавіта з-за парушэння тэхналогіі даення, адсутнасці належнага ветэрынарнага кантролю малако не адпавядае належнай якасці.

Не пакінуў дырэктар у час свайго выступлення па-за ўвагай і кормавытворчасць, як аснову высокіх надояў. У апошнія гады жывёла сельгаспрадпрыемства зімой не галадае. Кармоў хапае, але якасць іх жадае быць лепшай. Калі асвоеная тэхналогія нарыхтоўкі сена ў рулоны з плёнкай дазваляе назапашваць высокаякасны корм, то з сенажом і сіласам такога не атрымліваецца. Летась сянаж і трамбавалі кругласутачна, і траншэі закладвалі хутка, спажыўнасць жа яго нізкая. І адбываецца гэта таму, што корманарыхтоўчы сезон неапраўдана расцягваецца, травы перарастаюць, губляюць спажыўныя якасці, і атрымліваецца, што маса ёсць, а належнай аддачы няма. Гэта значыць, зноў падкрэсліваў А. Бялюн, нам трэба карэнным чынам мяняць падыходы ў тэхналогіі корманарыхтоўкі.

Не вычарпала гаспадарка і рэзерваў папаўнення запасаў кармоў зернефуражом. Павелічэнне валавой вытворчасці збожжа ў мінулым годзе да 3930 тон дазволіла мець уласныя канцэнтраты да лютага. Але ж ураджайнасць у 21,6 цэнтнера з гектара пры бальнасці глебы ў 28 — гэта мала. І зноў жа недабор збожжа перш за ўсё цягнуць за сабой парушэнні тэхналогіі апрацоўкі глебы, сяўбы, догляду пасеваў і іх уборкі. І ў гэтым плане будзе весціся карэнная ломка прывычных спосабаў работы, каб восенню намалаціць не менш як па 25 цэнтнераў збожжа з гектара.

  • У час сходу 20 лепшым працаўнікам сельгаспрадпрыемства ў якасці матэрыяльнай узнагароды за шчырую працу былі ўручаны сертыфікаты на атрыманне па цяляці.

Знаёмячы акцыянераў таварыства з планамі на бягучы год, дырэктар дэталёва тлумачыў, як і за кошт чаго можна выйсці на адзначаныя лічбы, і ў галаву ўсяго першым чынам ставіў удасканальванне тэхналогій вытворчасці прадукцыі як аснову і залог выпраўлення склаўшайся эканамічнай сітуацыі.

Старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі, які прысутнічаў на сходзе, у сваёй прамове адзначаў, што «Друйскі» з’яўляецца базавай гаспадаркай, таму будзе і надалей атрымліваць усямерную падтрымку з боку кіраўніцтва раёна, але пры ўмове, што і калектыў сельгаспрадпрыемства не апусціць рукі, а пастараецца працаваць так, каб мог жыць самастойна, не залежыць ад фінансавых дапамог. Яны аказвацца будуць, але толькі тым, хто ўмее граматна і з карысцю распарадзіцца датацыямі, атрымаць ад іх канкрэтную выгаду.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

38 минут ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

54 минуты ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

1 час ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

1 час ago

Как подработать несовершеннолетнему: основные нормы временной занятости

Я с другом после сдачи экзаменов возвращаюсь в родной город. Без дела сидеть не хочется,…

1 час ago

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

2 дня ago