Categories: Главное

Што жадаюць браслаўчанкам нашы мужчыны

Напярэдадні свята 8 сакавіка карэспандэнт газеты “Браслаўская звязда” пагутарыла з мужчынамі і высветліла іх пажаданні цудоўнай палове насельніцтва Браслаўшчыны.

Аляксандр Смірноў, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Браслаўскага РАУС:

— Хочацца, каб нашы жанчыны ніколі не ведалі слёз, а калі яны будуць, то няхай ад радасці, а не ад сямейных нягод. Няхай жаночае шчасце будзе бясхмарным і бясконцым. А ад імя супрацоўнікаў праваахоўных органаў хацелася б выказаць словы падзякі нашым другім палавінкам. Дзякуй, што вы разумееце нашу складаную службу, ненарміраваны працоўны дзень і з’яўляецеся надзейным сямейным тылам і ахоўніцамі сямейнага ачага.

Яўген Немкаловіч, галоўны інжынер Браслаўскай ПМК-42:

У гэты святочны дзень хочацца пажадаць жанчынам кахання, сямейнага шчасця і дабрабыту. Няхай збываюцца запаветныя мары, а ў душы заўсёды будзе вясна! Хочацца таксама павіншаваць са святам сваіх цудоўных жонку Лілію і дачку Сафію і выказаць ім словы ўдзячнасці за сямейнае цяпло.

 

 

Алег Сапрончык, педагог Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

—  Жадаю нашым цудоўным жанчынам, каб свята 8 сакавіка падарыла ім толькі добры настрой і радасць. Часцей усміхайцеся, не сумуйце і радуйце нас шчаслівым позіркам вашых прыгожых вачэй. Няхай у вашым жыцці будзе шмат прыемных падзей і добрых навін. Карыстаючыся магчымасцю віншую са святам сваю каханую жонку Вераніку і нашу маленькую дачушку Эмілію.

 

 

 

Міхаіл Шакель, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце школы № 2:

Дарагія жанчыны, я жадаю вам аптымізму, бадзёрасці, душэўнай цеплыні, кахання ад родных і блізкіх. Няхай кожны дзень сонечныя вясновыя промні саграваюць вашыя пяшчотныя сэрцы, а мы — мужчыны, будзем імкнуцца дарыць вам наша каханне, шчырасць, удзячнасць і рабіць усё, каб вы былі шчаслівымі!

 

 

 

Андрэй Карагін, электрамеханік Браслаўскага раённага вузла электрасувязі:

Без жанчын немагчыма прадставіць жыццё. Вы саграваеце яго сваёй прыгажосцю, пяшчотай і цеплынёй. Будзьце шчаслівымі, каханымі і заўсёды акружанымі павагай і ўвагай блізкіх, родных і сяброў. Ад імя калектыву перадаю віншаванні  нашым цудоўным супрацоўніцам і жадаю ім поспеху ў працы. Віншую таксама сваю дарагую жонку Вольгу і жадаю ёй ўсяго найлепшага.

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

15 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

19 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

20 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

20 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

20 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

21 час ago