Categories: Главное

Калі разбіўся тэрмометр

Прастудныя захворванні зімой — справа звыклая. І перш за ўсё мы спяшаемся памерыць тэмпературу. Нягледзячы на тое, што сёння аптэчны рынак прапануе нам шырокі выбар спецыялізаваных прыбораў, многія да гэтага часу аддаюць перавагу ртутным тэрмометрам. І ўсё б нічога, вось толькі адзін няёмкі рух і ў розныя бакі ўжо разляцеліся шарыкі ртуці…

З характарыстыкамі гэтага рэчыва знаёмыя, бадай, усе, аднак упарта працягваюць недаацэньваць небяспеку ртуці. Дарэчы, яна ёсць яшчэ і ў танометрах, а таксама ў люмінісцэнтных лямпах. Серабрыста-белы метал у звыклых умовах уяўляе сабой лёгка рухомую вадкасць, якая пры ўдары тут жа падзяляецца на дробныя шарыкі і пранікае ў трэшчыны падлогі, сцен. Асабліва небяспечныя пары ртуці. Трапляючы ў арганізм чалавека праз дыхальныя шляхі, яны выклікаюць атручванне, якое, дарэчы, працяглы перыяд можа працякаць і зусім без сімптомаў. Шкодзіць ртуць, як правіла, цэнтральнай нервовай сістэме і ныркам.

Канцэнтрацыя вадкага металу ў градусніку невялікая, таму справіцца з такой “ртутнай непрыемнасцю” вы зможаце самастойна. Галоўнае, не панікаваць і дзейнічаць хутка.

Для пачатку выведзіце з памяшкання дзяцей, пажылых людзей і хатніх жывёл. Адкрыйце вокны, але не дапускайце скразняку, інакш ртутныя шарыкі прыйдзецца “лавіць” па ўсім пакоі. А некаторыя з іх могуць разляцецца ў пыл і асесці на сценах і мэблі.

Абараніце органы дыхання вільготнай марлевай павязкай. Абавязкова надзеньце гумовыя пальчаткі: рэчыва не павінна трапіць на адкрытыя ўчасткі скуры. Буйныя шарыкі збярыце пэндзлікам ў папяровы канверт, маленькія — скотчам ці мокрай газетай, а затым апусціце іх у слоік з вадой і шчыльна закрыйце крышкай. Ачышчаную паверхню апрацуйце растворам марганцоўкі або мыльна-содавым растворам. Пасля ўборкі выветрыце памяшканне. Сабраную ртуць аднясіце ў бліжэйшы пункт прыёму, удакладніць яго месцазнаходжанне можна па тэлефоне 101.

Такі нескладаны алгарытм дзеянняў пад сілу кожнаму, але, як паказвае практыка, ад памылак не застрахаваны ніхто. Таму, важна запомніць не толькі, як сябе паводзіць у надзвычайнай сітуацыі, але і чаго рабіць не варта.

Так, не дакранайцеся да ртуці без пальчатак, не выкарыстоўвайце для збору пыласос, венік, не выкідвайце ртуць у каналізацыю, не мыйце рэчы, якія кантактавалі з ртуццю, у пральнай машыне. Гэта ўсе, што неабходна ведаць у экстраным выпадку. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, пазбягайце небяспекі — беражыце сябе.

Яўген Пяткевіч,

інспектар РАНС.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

18 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

18 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

18 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

18 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

19 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

19 часов ago