Categories: Люди

Людміла Хілько: крэатыўны кіраўнік выхаваўчага працэсу

Адданасць прафесіі, нястомная праца і няспынны пошук — асноўныя складальнікі характару Людмілы Хілько, намесніка дырэктара гімназіі па выхаваўчай рабоце.

З дзяцінства дзяўчына, у якой маці працуе на педагагічнай ніве, была знаёмая з нялёгкай працай настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы. Бачыла, што праверка сшыткаў, падрыхтоўка да ўрокаў і пазашкольнай дзейнасці займае ў яе шмат часу. Тым не менш Людміла цвёрда вырашыла ісці па слядах маці.

І амаль 25 гадоў яна крочыць па педагагічным шляху, палову з якога выконвала даволі складаныя абавязкі педагога сацыяльнага. Штодзень кантралявала бытавыя ўмовы, запасы харчавання, паліва на асенне-зімовы перыяд у нядбайных бацькоў, дапамагала непаўналетнім перажыць траўмы як душэўныя, так і цялесныя. А шэсць гадоў таму назад дзейнаму, ініцыятыўнаму педагогу кіраўніцтва гімназіі прапанавала ўзяцца за выхаванне ўсіх сваіх навучэнцаў.

З задавальненнем крэатыўны педагог узялася за новую справу, якая адкрыла перад Л. Хілько шмат магчымасцей для рэалізацыі цікавых ідэй і інавацый.

  • Мы павінны не толькі навучыць дзяцей пісьменнасці і складаным формулам, — кажа Л. Хілько, — не менш важна падрыхтаваць их да жыцця ў нашым зменлівым свеце, выхаваць у вучняў актыўную грамадзянскую пазіцыю, узгадаваць зерне міласэрнасці і павагі да старэйшага пакалення.

Для гэтага педагог разам з навучэнцамі вядзе разнастайную навукова-вынаходніцкую дзейнасць, якая мае патрэбнае практычнае значэнне. Іх ініцыятавы запатрабаваны не толькі ў нашым раёне, адзначаны яны на абласным і рэспубліканскім ўзроўнях.

Так, штогод, пачынаючы з 2010 года, валанцёры пад кіраўніцтвам Л. Хілько становяцца пераможцамі абласного конкурсу маладзёжных ініцыятыў. У 2014 годзе праект “Акадэмія Gold” па стварэнні клуба дататковага навучання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сталых стаў лепшым у ІV конкурсе сацыяльных праектаў Беларусі “Social weekend”.

Значную работу па вывучэнні безбар’ернага асяроддзя правялі гімназісты са сваім нястомным педагогам у мінулым годзе. Намаганні неабыякавых дзяцей былі адзначаны дыпломам І ступені ўпраўлення адукацыі аблвыканкама на навукова-практычнай канферэнцыі “Эўрыка — 2015”.

Шмат увагі Л. Хілько надае пошуку новых форм аздараўлення вучняў. Яе цікавая мадэль профільнага экалагічнага 9-ці дзённага лагера “ЭКАБУМ” прызнана пераможцам у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку”.

Каб быць у курсе сучасных маладзёжных тэндэнцый і рухаў, Людміла Валер’еўна актыўна ўдзельнічае ў розных семінарах, канферэнцыях і сустрэчах.

Шматгранная дзейнасць апантаннага педагога неаднаразова адзначана граматамі ведамаснага міністэрства. Неабыякавасць Л. Хілько да лёсу дзяцей і іх сямей, яе багаты выхаваўчы вопыт работы заўважыла і кіраўніцтва раёна, і месяц таму назад Людміла Валер’еўна прызначана на пасаду намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

На здымку: Людміла Хілько са сваімі выхаванцамі працуе над чарговым праектам.

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago