Categories: Люди

Віктар Зюрын «ЧАЛАВЕК ГОДА БРАСЛАЎШЧЫНЫ»

22 Кожны год, як толькі пачынаецца ўборка ўраджаю фотаздымкі камбайнера ААТ «Агравідзы» Віктара Зюрына з зайздроснай рэгулярнасцю з’яўляюцца на старонках нашай газеты. То ён першым у раёне намалоціць 500 тон збожжа, то 1000, то 1500, то збярэ ўсе дыпломы і прэміі лідара жніва за адзін сезон.

Стабільнасць у рабоце, пастаяннае імкненне дабівацца найвышэйшых вынікаў — гэтым рысам характара Віктара Міхайлавіча можна толькі пазайздросціць. Пры любых умовах надвор’я, на новым, ці ўжо добра паслужыўшым яму камбайне ён умее так арганізаваць свой працоўны дзень, каб не прастаяць лішняй хвіліны.

Скажам у 2004 і 2005 гадах, калі В. Зюрын стаў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на жніве і быў удзельнікам усебеларускага фестывалю-кірмашу «Дыжынкі», яго «Мега» служыла першыя 2 сезоны. Тады калегі-камбайнеры не праміналі напомніць, што высокіх вынікаў Віктар дабіваецца не столькі сваёй стараннасцю і ўменнем, колькі за кошт высокай прадукцыйнасці замежнага агрэгата.

Мінула 13 гадоў, можна сказаць, што камбайнавы парк гаспадарак поўнасцю абнавіўся, няхай і айчыннай, але ж таксама высокапрадукцыйнай тэхнікай, толькі і ў час леташняга жніва ніхто так і не перавысіў паказчыка Віктара Зюрына, які здолеў намалаціць 1878 тон зерня нягледзячы на «ўзрост» зернеўборачнай машыны.

Віктар Міхайлавіч — не толькі знатны камбайнер. Не горш чым з камбайнам упраўляецца ён і з трактарам. У час веснавой і восеньскай сяўбы займаецца ўнясеннем мінеральных угнаенняў, у корманарыхтоўчы сезон возіць зялёную масу, зімой транспарціруе на палі арганіку з жывёлагадоўчага комплексу па адкорме БРЖ. І зноў жа, як і на жніве, заўсёды ў ліку перадавікоў. Нездарма ж у 2004 годзе за высокія вытворчыя паказчыкі В. Зюрын быў узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Неяк у час размовы з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Уладзімірам Залатухам пацікавіўся яго думкай пра работу і поспехі Віктара. Той не задумваючыся адказаў: «Гэта ў яго характары — быць заўжды лепшым. Ды і працавітасці не займаць».

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

22 часа ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

1 день ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

1 день ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

1 день ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

1 день ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

1 день ago