Марыя, браслаўчанка.
На гэтае пытанне рэдакцыя газеты “Браслаўская звязда” папрасіла адказаць памочніка начальніка Полацкага пагранічнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніса Глебка:
— Інстытут пагранічнай службы ў наступным навучальным годзе сапраўды прыме ў рады курсантаў не толькі юнакоў, але і дзяўчат. На конкурснай аснове прымаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 21 года, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную альбо сярэднюю спецыяльную адукацыю. Таксама іх чакаюць у іншых ВНУ нашай краіны, якія рыхтуюць афіцэраў для органаў пагранічнай службы і Калінінградскім пагранічным інстытуце ФСБ Расійскай Федэрацыі.
Усяго план набору ў Інстытут пагранічнай службы на новы навучальны год складзе 100 чалавек, з іх — 20 дзяўчат. Іх навучанне будзе праводзіцца па спецыяльнасці “Кіраванне падраздзяленнямі пагранічнага кантролю”. Заявы для паступлення неабходна падаць да 1 красавіка гэтага года ў ваенкаматы па месцы жыхарства. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8-017-281-70-96 або на сайце інстытута.
Каб паступаць, абітурыентам неабходна прайсці прафесійны адбор, мець здавальняючы стан здароўя, здаць нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы. Таксама трэба прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай ці рускай мове і двух вучэбных прадметах (гісторыі Беларусі і матэматыцы для паступлення ў Інстытут пагранічнай службы, па матэматыцы і фізіцы — у Калінінградскі пагранічны інстытут ФСБ РФ (за кошт сродкаў бюджэту Рэспублікі Беларусь).
Ваеннаслужачыя-пагранічнікі маюць рад пераваг: стабільны заробак, водпуск да 45 дзён, бясплатнае медыцынскае забеспячэнне, абмундзіраванне, льготную выслугу (1 год за 1,5), права выхаду на пенсію па дасягненні 45 гадоў, магчымасць будаўніцтва жылля з дапамогай ільготных крэдытаў.
Па пытаннях паступлення можна звяртацца ў Полацкі пагранічны атрад па тэлефоне: 8-0214-45-20-88, (029)7115787 (МТС) — аддзел прафесійна-службовай падрыхтоўкі ці па адрасе: Полацкі раён, в. Фарынава, Полацкі пагранічны атрад. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць і на інтэрнэт-партале Дзяржпагранкамітэта www.ips.gpk.gov.by.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…