Categories: Главное

Порысты лёд самы небяспечны

Сёлета пра сцюдзёныя лютаўскія мяцеліцы рыбаловы-аматары толькі дзеляцца паміж сабой успамінамі. Зіма крыху папужала беларусаў моцнымі маразамі і схавалася дзесьці ў паўночным баку. Але заўзятых аматараў рыбалкі ўсё роўна цягне пасядзець з вудачкай над лункай, нягледзячы на небяспечнасць і забарону выхаду на лёд.

Пакуль што, на шчасце, патанулых на вадаёмах вобласці няма. Але выпадкаў таго, што хтосьці праваліўся ў палонку, шмат. Выбрацца з ледзянога палону відавочцы дапамагалі на азёрах Бяржонка, Неспіш, Дрывяты, Струста. На мінулым тыдні і вадалазы выратавальнай станцыі дапамагалі ў раёне Дукель сысці на бераг прыезджым рыбаловам з Расон і Мёраў.

Супрацоўнікі ТВВАД амаль штодзённа праводзяць рэйды па азёрах і ў працоўных калектывах папярэджваюць пра небяспечнасць выхаду на лёд. За 10 дзён, напрыклад, папераджальныя гутаркі праведзены практычна ва ўсіх буйных арганізацыях і непасрэдна на вадаёмах пра небяспечнасць рыхлага лёду папярэджаны 32 чалавекі.

Паважаныя рыбаловы-аматары, не рызыкуйце жыццём дзеля задавальнення вылавіць некалькі рыбак.

Анатоль Міласердаў, старшыня РА ТВВАД.

 

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

2 часа ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

2 часа ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

2 часа ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

2 часа ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

2 часа ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

2 часа ago