Categories: Главное

У свеце творчасці і прыгажосці

На мінулым тыдні ў ЦДіМ у рамках раённага этапу  Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі – 2016” адкрылася выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці педагогаў і работнікаў устаноў адукацыі пад дэвізам “Ствараючы — тварыць”. 

— Першы раз конкурс, які арганізавала і правяла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, прайшоў у мінулым годзе, — кажа старшыня РА прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Сімановіч. — І ён настолькі прыйшоўся да спадобы як гледачам, так і ўдзельнікам, што было прынята рашэнне зрабіць яго штогадовым. А паколькі ў гэтым годзе нашай арганізацыі спаўняецца 95 гадоў, то мы прысвяцілі творчае мерапрыемства гэтай значнай даце.

Падзівіцца майстэрству сваіх калег у выставачную залу завіталі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Абаровіч, настаўнікі гарадскіх і сельскіх устаноў адукацыі і самі майстры.

Святлана Сімановіч пазнаёміла прысутных з цудоўнымі экспанатамі выставы, з цеплынёй расказала пра кожнага майстра.

Прадстаўленыя на выставе вырабы выкананыя ў розных мастацкіх тэхніках: вышыванкі, кампазіцыі з паперы і бісеру, карціны і кветкі з атласных стужак, карункавыя рэчы, дэкаратыўныя бутэлькі. Трэба адзначыць, што кожная работа па-свойму ўнікальная, бо ў ёй — душа і фантазія майстра.

Здавалася б, увага педагогаў кожны дзень накіравана на адукацыйны і выхаваўчы працэс. Аднак за гэтымі клопатамі крэатыўныя настаўнікі знаходзяць час, каб акунуцца ў акіян творчасці і сваім рукадзеллем прыносіць людзям радасць.

Як адзначыла С. Сімановіч, тры лепшыя кампазіцыі будуць адабраны для ўдзелу ў абласным этапе республіканскага конкурсу.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago