Запрашэнне на ўезд у Беларусь

Хачу запрасіць у госці знаёмую, якая жыве ў прыбалтыйскай краіне. Як правільна аформіць запрашэнне?

Валянціна Адамаўна, г. Браслаў.

 Адказвае інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Браслаўскага РАУС Таццяна Казлоўская:

  • Аформленае запрашэнне на ўезд у нашу краіну значна спрашчае працэдуру атрымання візы ў Рэспубліку Беларусь, а таксама парадак уезду.

Каб аформіць для іншаземца запрашэнне, трэба звярнуцца ў наша аддзяленне і атрымаць спецыяльную заяву-анкету. Пры гэтым неабходна ведаць прозвішча, імя, год і месца нараджэння, грамадзянства, нумар нацыянальнага пашпарта, адрас, месца работы і пасаду госця. Запоўненую анкету здаюць інспектару АГіМ у адпаведнасці з пералікам дакументаў.

Выдача грамадзяніну Рэспублікі Беларусь дакумента аднаразовага запрашэння замежнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства ў Беларусь дае права на аднаразовы ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Беларусі на тэрмін не больш за 90 каляндарных дзён. Да заявы-анкеты трэба прыкласці пашпарт і дакумент, які пацвярджае аплату. Кошт разгляду заявы — 1 БВ і 0,5 БВ дадаткова за выдачу дакумента ў паскораным парадку. Тэрмін яе разгляду — 10 дзён з дня падачы заявы (5 дзён у паскораным парадку).

Запрасіць чужаземца могуць не толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але і замежныя, а таксама асобы без грамадзянства, якія жывуць у нас пастаянна ці часова. У дадзеным выпадку афармляецца толькі аднаразовае запрашэнне. Інспектару неабходна здаць заяву, дакумент для выезду за граніцу (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова жывуць у Беларусі), пасведчанне бежанца (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць статус бежанца ў Беларусі), від на жыхарства (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у Беларусі), дакумент, які пацвярджае аплату. Кошт разгляду заявы — 3 БВ і дадаткова 0,5 БВ пры паскораным парадку, тэрмін выдачы — 10 дзён і 5 дзён у выпадку паскоранай выдачы дакумента.

Выдача запрашэння на шматразовы ўезд замежнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства ў Беларусь выдаецца блізкай радні — бацькам, дзецям, родным братам і сёстрам, мужу, жонцы, дзядулю і бабулі. Пры гэтым інспектару здаюць заяву, пашпарт, дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для афармлення шматразовага запрашэння (пасведчанні аб нараджэнні, заключэнні шлюбу, усынаўленні, змяненні імя). Апошнія павінны быць на рускай ці беларускай мове, натарыяльна засведчаны пераклад дакументаў, аформленых на замежнай мове, пацвярджэнне аплаты. Кошт разгляду заявы — 5 БВ і 0,5 БВ дадаткова за выдачу дакумента ў паскораным парадку, тэрмін разгляду — 10 дзён (5 дзён — паскорана). Шматразовае запрашэнне дае права на знаходжанне іншаземца на тэрмін 180 каляндарных дзён на працягу каляндарнага года.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago