Categories: Люди

Справа майстра баіцца

Бадай, мала хто можа пахваліцца такім стажам работы, які мае за плячамі Іван Іосіфавіч Ермалёнак. З 1958 года ён нязменна працуе цесляром у АТП №18. І ў свае амаль 82 гады яшчэ мае дакладны вакамер, трывала трымае ў руках цяслярскія і сталярныя інструменты. Дарэчы, яны ў яго сталярцы размешчаны, нібы фігуры на шахматнай дошцы: рубанкі, стамескі, адвёрткі, малаткі ды нажоўкі строга знаходзяцца на сваім асобным месцы. Што Іван Іосіфавіч беражэ грамадскую маёмасць як зрэнку вока, можа сведчыць такі цікавы факт: у адмысловым стане яму і сёння спраўна служыць алмазны шкларэз, якому больш за 30 гадоў.

Майстэрства апрацоўваць лесаматэрыялы, злучаць іх у патрэбныя канструкцыі І. Ермалёнак пераняў ад бацькі. І калі пасля армейскай службы ў Германіі выпадкова даведаўся, што аўтатранспартнаму прадпрыемству патрэбен цясляр, уладкаваўся туды на працу. Так і звязаў з гэтым прадпрыемствам 58 гадоў свайго жыцця. Яшчэ старая аўтабаза будавалася з непасрэдным яго ўдзелам — цясляр крыў дахі, устанаўліваў вокны і дзверы. І падчас пераезду на новую без яго майстроўскіх рук таксама не абышлося — у майстэрнях самастойна выканаў усе неабходныя сталярныя работы.

Кіраўніцтва АТП №18 вельмі задаволена ўмельствам і стараннасцю І. Ермалёнка. Пры гэтым дырэктар прадпрыемства Мікалай Курэц заўважае, што Іван Іосіфавіч — майстар на ўсе рукі. Ні кантраляваць, ні прыспешваць яго ніколі не трэба, бо што даручана, будзе выканана выдатна і ў пару. Таму з году ў год і падаўжае з ім працоўны дагавор.

Сам жа І. Ермалёнак кажа:

  • Жонка даўно ўгаворвае пайсці на адпачынак, але я ні хвіліны не магу сядзець без справы.
  • Тэкст і фота Казіміра Пятушкі.
admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

22 часа ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago