Пра вынікі дзейнасці аддзялення ДАІ Браслаўскага РАУС у 2015 годзе карэспандэнту газеты Вользе Патаповіч расказаў в.а. начальніка АДАІ Уладзімір Лапко.
Лічу, што ў першую чаргу на сітуацыю паўплывала ўзмацненне адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. Цяпер вадзіцель часцей задумваецца пра тое, што лепш не парушаць, чым развітацца з “кругленькай” сумай. Адзначу, што з 1 снежня 2016 года БВ зноў павялічылася, а гэта значыць, што ўзраслі і штрафы. Напрыклад, неабазначаны пешаход у цёмны час сутак заплаціць за сваю нядбайнасць ад 1 да 3 БВ (210 тыс — 630 тыс рублёў), а калі ён яшчэ і нецвярозы, то сума складзе ад 3 да 5 БВ. Вадзіцель, які не прапусціў на зебры пешахода будзе вымушаны дастаць з кашалька ад 210 тыс да 1050 тыс рублёў.
Таксама мяркую, што свае плады дае і прафілактычная работа супрацоўнікаў нашага аддзела. Інспектары ДПС і днём, і ноччу сочаць за парадкам на дарогах. Мы рэгулярна праводзім прафілактычныя лекцыі ў працоўных калектывах, установах адукацыі, СМІ. Дарэчы, лічу патрэбнымі міжведамасныя рэйды.
— Па якой прычыне часцей за ўсё здараюцца ДТЗ?
Усяго ж у 2015 годзе за перавышэнне хуткасці прыцягнуты да адказнасці 2141 вадзіцель.
Празмерная хуткасць — гэта сапраўдны біч, прычым не толькі нашага раёну і вобласці — гэта праблема многіх аўтамабілістаў краіны. Людзі, якія сядзяць за рулём аўтамабіляў, адчуваюць сябе самаўпэўнена, бясстрашна і ідуць на неапраўданую рызыку. Такім ліхачам хочацца даць параду: калі ваша душа патрабуе адрэналіну, “ганяйце” на спецыяльна абсталяваных для гэтага трасах. А вось калі вы знаходзіцеся на дарозе агульнага карыстання памятайце, што “прытопленая” педаль газу можа каштаваць чалавечага жыцця.
Дарэчы, карыстаючыся момантам, хачу паведаміць, што цяпер у аддзяленні ДАІ ёсць дзве вакантныя пасады. Прэтэндаваць на іх могуць мужчыны з вышэйшэй адукацыяй, пажадана пасля службы ў арміі, якія раней не мелі канфліктаў з законам.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…