Categories: Главное

Галоўная задача — дапамагчы

Рашучыя, адважныя, фізічна моцныя і псіхалагічна ўстойлівыя. Заўсёды першымі прыходзяць на дапамогу, пажар гэта ці іншае здарэнне, умеюць скаардынаваць свае дзеянні і аператыўна зрэагаваць, а сваім дэвізам лічаць словы “Прафесіяналізм, адвага, гонар”.  Яны — выратавальнікі, для якіх галоўнае, хутчэй дапамагчы.

У радах выратавальнікаў раёна нямала сапраўды адданых справе людзей, сярод іх і калектыў ПАВП №12 у агр. Дрысвяты, куды завітала напярэдадні прафесійнага свята. Гэта адно з лепшых у раёне выратавальных падраздзяленняў, да таго ж з 100-гадовай гісторыяй.

— З цягам часу мянялася сама служба і яе кіраўнікі, аснашчанасць пажарных неабходнай тэхнікай, але заўсёды галоўным было аператыўна дапамагчы людзям. Гэтага прынцыпу мы прытрымліваемся і зараз. Наша прафесія звязана з рызыкай, аднак калі ты разумееш, што дапамог, гэта дарагога каштуе, — кажа начальнік паста Павел Радзэвіч.

Пра пажарны пост, калектыў і будні выратавальнікаў ён можа расказаць многа цікавага. Невыпадкова, бо П. Радзэвіч 18 гадоў працуе ў пажарнай службе, апошнія два гады — на пасадзе начальніка. У 90-ыя, калі ў Дрысвятах адкрылі новы пост, ён памяняў працу вадзіцеля ў саўгасе на службу пажарнага. І за гэты час не расчараваўся ў сваім выбары. Прызнаецца, што любіць сваю прафесію за тое, што можа дапамагчы людзям.

За гады працы П. Радзэвіч не раз праяўляў неабходную вытрымку, прафесіяналізм. І зараз ён умела кіруе не проста калектывам, а дружнай і зладжанай камандай. А гэта вадзіцелі і камандзіры аддзялення П. Жусель, В. Вілім, У. Бялюн, В. Стома, А. Пупін, В. Рынкевіч.  Калектыў паста спалучае ў сабе маладосць і вопыт. Тут і выратавальнікі, якія шмат гадоў аддалі пажарнай службе, і іх маладыя калегі, але ўсе яны надзейныя і добрасумленныя спецыялісты. Многія з іх, як і сам начальнік паста, не раз былі адзначаны граматамі, падзячнымі лістамі.

Толькі за мінулы год на тэрыторыі абслугоўвання паста, а гэта каля 150 населеных пунктаў Відзаўскага, Мяжанскага і Опсаўскага сельсаветаў, даводзілася 8 разоў выязджаць на ліквідацыю пажараў, 10 разоў тушыць смецце, што загарэлася, і яшчэ некалькі разоў — сухую расліннасць.

У той час, калі ў раёне ўсё спакойна, выратавальнікі не сядзяць без справы. Некалькі разоў у год наведваюць домаўладанні, абследуюць іх на пажарную бяспеку, знаёмяцца з умовамі, у якіх жывуць гаспадары, нагадваюць ім правілы бяспекі. Вось і з наступленнем халадоў зноў адправяцца ў рэйды па дамах. У кожнага супрацоўніка свая падведамная тэрыторыя, у аднаго толькі начальніка паста больш за 70 сем’яў з дзецьмі, якія трэба наведаць. Калі неабходна, дапамагаюць падчас уборачнай кампаніі, пры зносе лядашчых пабудоў, уборцы аварыйных дрэў. Акрамя гэтага, выступаюць перад мясцовымі жыхарамі па пытаннях прафілактыкі, цесна супрацоўнічаюць са школай і заўсёды запрашаюць дзяцей да сябе на экскурсіі.

І выратавальнік, калі адпраўляецца на выклік, не ведае чаго чакаць. Ён павінен быць гатовым да любой сітуацыі. Таму праводзяцца практычныя і тэарэтычныя вучэнні і заняткі па баявой падрыхтоўцы. У ідэальным тэхнічным стане ўтрымліваецца увесь рыштунак і парк тэхнікі, які, дарэчы, у мінулым годзе папоўніўся яшчэ адной машынай.

— Кажуць, што да здарэнняў прывыкнуць нельга, сапраўды, кожны раз, калі выязджаеш на выклік, як у першы раз перажываеш і спачуваеш людзям. Таму мы і стараемся заўсёды дзейнічаць хутка, аператыўна і эфектыўна, — адзначае Павел Радзэвіч.

Таццяна Пятушка.

Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago