Categories: Люди

Малады педагог: імкнуся быць патрэбнай сваёй Радзіме

Па-рознаму пачынаюць свой прафесійны шлях маладыя спецыялісты: адны расчароўваюцца на першым месцы працы, іншыя ж рады прыносіць карысць сваёй дзейнасцю і лічаць яе вельмі важнай і патрэбнай. Прыемна, што ў Кансталінскай базавай школе працуе малады педагог, для якога абраная прафесія не стала расчараваннем. Гэта настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганна Апанчонак.

Дзяўчына прыйшла працаваць у школу пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Падчас размеркавання яна атрымала прапанову паехаць у Оршу, але выбрала Браслаўшчыну, бо сама мясцовая. Ганна — выпускніца СШ №2, дзе  вывучала на павышаным узроўні беларускую мову і гісторыю. Таму пры паступленні вагалася паміж гістарычным і філалагічным факультэтамі. Але паколькі на першым ужо вучылася старэйшая сястра, то дзяўчына паступіла на філфак, каб выбраць свой шлях.

І вось гады вучобы ўжо за плячамі.  “Баявое хрышчэнне” Ганна Апанчонак атрымала ў Кансталінскай школе, дзе не хапала настаўніка пачатковых класаў. Першыя паўгода былі напружанымі, потым прызвычаілася, знайшла агульную мову з дзецьмі.

Толькі прыязныя словы знайшла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ірына Зуева, калі гаварыла пра маладога спецыяліста:

— Апантаны сваёй справай чалавек. Выкладае беларускую мову, таксама працуе педагогам-арганізатарам і вядзе факультатыўныя заняткі па польскай мове ў 2-ім класе. Усё робіць сама, не трэба падштурхоўваць. Вельмі старанная і адказная. Спраўляецца са сваімі абавязкамі ды яшчэ паспявае ўдзельнічаць у рознага кшталту конкурсах, прычым паспяхова. Толькі гэтай восенню, напрыклад, яе эсэ “Я выбрала шлях” з 54 работ было адзначана дыпломам у Віцебску, у складзе каманды маладых спецыялістаў Ганна прымала ўдзел у абласным фестывалі “Перспектыва”, а зусім нядаўна трапіла ў лік прызёраў у раённым конкурсе кабінетаў беларускай мовы, дзе заняла 3-е месца.

Сама дзяўчына лічыць, што чалавек не павінен сядзець на адным месцы. — Люблю ініцыятыўнасць, крэатыўнасць і сучаснасць. Хочацца рабіць нешта новае. Калі ты нарадзіўся ў Беларусі, то мусіш ёй нечым паслужыць. Вось я і спрабую… Мне вельмі падабаецца беларуская мова, літаратура, хочацца перадаць свае адносіны дзецям. Праўда, перыядычна ўзнікаюць сумненні: ці добра я раблю, ці на сваім месцы знаходжуся? Калі займаешся пэўнай справай — пачынаць трэба з сябе, а не крыўдзіцца на нейкія там перашкоды. Гэта стараюся данесці і да вучняў, калі тыя пачынаюць скардзіцца на цяжкасці. Даводжу ім, што школа — гэта чарговая прыступка на лесвіцы жыцця, не адолеўшы якую, не пойдзеш далей.

Праца, безумоўна, забірае многа часу і сіл. Але Ганна не забываецца і пра іншыя заняткі.

— Я люблю творчасць, і, відаць, ад бацькі перадалося імкненне працаваць рукамі. Спяваю ў касцёльным хоры. Яшчэ адно вялікае захапленне — кнігі. Гэта, з аднаго боку, выдатны спосаб зняць накоплены стрэс, з другога — гэта сапраўдная “хвароба”. Магу не спаць ноччу, пакуль не дачытаю.

Кожны дзень раніцай дзяўчына едзе з Браслава на працу, а вечарам вяртаецца дадому. Адлегласць не замінае, наадварот, нават шлях ад аўтобуснага прыпынку да будынка школы дае магчымасць сабрацца з думкамі, прыдумаць нешта новае. Ганна ўтульна адчувае сябе ў калектыве, ёй падабаецца працаваць з дзецьмі, радавацца іх поспехам і дапамагаць пераадольваць перашкоды. Укладваючы ў сваю справу часцінку душы, яна не шкадуе пра зроблены калісьці выбар. Кажуць, гэта і ёсць шчасце.

Жанна Бялько.

Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago