Categories: Главное

Раённы конкурс кабінетаў

У школе дзеці праводзяць значную частку свайго дня, і класны пакой цесна звязаны з іх жыццём. Таму ў выкладанні прадметаў вялікае значэнне набывае вучэбны кабінет, які дазваляе паспяхова скіраваць думкі вучня ў патрэбным накірунку. Асабліва гэта датычыцца правядзення ўрокаў беларускай мовы і літаратуры: дзеці чуюць, бачаць, чытаюць па-беларуску, вакол іх сімволіка і прадметы нацыянальнай культуры, асобы славутых дзеячаў. Настаўнік, які сапраўды зацікаўлены ў эфектыўнасці сваёй работы, зробіць усё магчымае, каб класны кабінет ператварыўся для яго вучняў у сапраўдную адукацыйную прастору.

У гэтым пераканаліся члены журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, школ, падчас правядзення раённага конкурсу кабінетаў беларускай мовы і літаратуры. У ім прымалі ўдзел 18 устаноў адукацыі. Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Крытэрыяў ацэнкі кабінетаў было шмат, але больш за ўсё ўвагі ўдзялялася іх развіццю. Журы адзначыла значныя станоўчыя змены: прадстаўленыя на прэзентацыі кабінеты вызначаліся эстэтычнасцю афармлення, інфарматыўнасцю стэндаў, арыгінальнасцю афармлення этнаграфічных куткоў; настаўнікі накапілі і сістэматызавалі багаты навукова-метадычныя і дыдактычныя матэрыялы, актыўна выкарыстоўваюць камп’ютарныя тэхналогіі.

Па выніках конкурсу дыпломам І ступені адзначаны кабінет беларускай мовы і літаратуры СШ №1 (настаўнік Марына Жалубоўская), ІІ ступені — Відзаўскай СШ і Браслаўскай гімназіі (настаўнікі Таццяна Стома і Аксана Сіўко), ІІІ ступені — СШ №2, Богінскага ДСБШ і Кансталінскай БШ (настаўнікі Міхаіл Шакель, Софья Лапушынская і Ганна Апанчонак).

Метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Вольга Алёхна падкрэсліла, што ўсе ўдзельнікі годна прадставілі сваю работу, а кабінеты беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі набылі новы, больш прывабны выгляд. Асобна яна адзначыла работу маладых педагогаў. Так, настаўніца Кансталінскай БШ Ганна Апанчонак выкладае беларускую мову і літаратуру толькі другі год, а ўжо дасягнула значных поспехаў і трапіла ў лік прызёраў.

 

Жанна Бялько.

На здымку: Этнаграфічны куток у кабінеце беларускай мовы і літаратуры СШ №1.

 

 

 

 

admin

Recent Posts

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

8 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

8 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

9 часов ago

В мае в Беларуси проводится месячник агроэкотуризма

В 2024 году каждый месяц в Беларуси посвящен одному из 13-ти видов туризма. Министерство спорта…

14 часов ago

План по подключению абонентов выполнен на 176 %, приросту инвестиций — на 267 %. Николай Гайлевич и его вклад в информатизацию Браславского района

Более четверти века трудовая деятельность ведущего инженера Браславского участка электросвязи Глубокского ЗУЭС Витебского филиала РУП…

16 часов ago

Обед с опозданием. Почему столовые отдельных сельхозпредприятий Браславского района не были готовы к сезону?

В этом году ранняя весна еще в марте торопила хлеборобов Браславщины выходить на поля и…

16 часов ago