Categories: Главное

Апрабоўваюць «разумныя» катлы

Калі ў савецкія часы ў горадзе і буйных населеных пунктах раёна ўзводзіліся аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння, такія, як школы, дамы культуры, дзіцячыя сады, над спосабамі іх абагрэву ніхто надта не задумваўся. Побач будавалася кацельня, магутнасці якой хапала на ацяпленне ўсяго населенага пункта, аднак цяпло ад яе забіралася толькі на канкрэтны аб’ект. Тады ўсе віды паліва каштавалі капейкі, і нікога надта не хвалявала, што цяпло ў прамым сэнсе слова вылятала ў комін.

Цяпер жа, калі энерганосьбіты неймаверна ўзраслі ў цане, даводзіцца шукаць новыя энергазберагальныя тэхналогіі для абагрэву невялікіх аб’ектаў спажывання цеплавой энергіі. Сёлета ў гэтым накірунку своеасаблівым выпрабавальным палігонам кіраўніцтва КУП «Браслаў-камунальнік» абрала кацельню дзіцячага сада №3. Для яе за 138 мільёнаў набылі два катлы, выпуск якіх наладжаны ў Пінску. Палівам для іх служаць пялеты (грануляваныя адходы драўніны). Гэтыя цеплагенерыруючыя агрэгаты маюць даволі высокі каэфіцыент карыснага дзеяння. Калі для атрымання адной гігакалорыі цяпла на раней эксплуатуемых катлах тыпу «Універсал-5» трэба было спаліць 240 кілаграмаў умоўнага паліва, то новыя выдаюць той жа аб’ём, спажываючы ўсяго 190 кг.

Галоўная ж перавага новых агрэгатаў у тым, што ўвесь цыкл іх работ аўтаматызаваны і амаль не патрабуе ўмяшання чалавека. Катлы працуюць у чатырох цеплавых рэжымах, патрэбны з якіх задаецца камп’ютару. Апошні сам і вырашае, калі і якую колькасць гранул падаваць у топку, кіруе аўтаматычнай чысткай фарсункі. У дадатак на кожны з катлоў устанаўліваецца камп’ютарны блок з сімкартай, на якой фіксуюцца ўсе параметры яго работы, нават аб’ём запоўненасці бункера палівам, якія адначасова можна чытаць адразу з трох мабільных тэлефонаў. Такім чынам, кантроль за работай можна ажыццяўляць, скажам, з дыспетчарскага пункта ЖКГ, з тэлефона інжынера і аператара. Таму апошняму не абавязкова знаходзіцца кругласутачна ў кацельні, варта праверыць напоўненасць бункера пялетамі, выгрузіць попел, якога за суткі і вядро не набіраецца, ды раз у тыдзень пасля аўтаматызаванай правесці механічную чыстку фарсунак.

Гэта дае магчымасць да мінімуму скараціцца абслугоўваючы персанал. А яшчэ катлы выкідваюць у атмасферу мінімальную колькасць забруджваючых рэчываў, што таксама немалаважна. І калі апрабаванне новых агрэгатаў пройдзе паспяхова, у ЖКГ разлічваюць абсталяваць такімі ж іншыя аб’екты.

Аляксандр Азевіч. Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

21 час ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

21 час ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

23 часа ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

23 часа ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

24 часа ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

24 часа ago