Categories: Новости

Цікавая сустрэча


Адным з накірункаў работы дзіцячай бібліятэкі з’яўляецца прафарыентацыя школьнікаў. Бібліятэкары ўстановы пастаянна ладзяць для дзяцей цікавыя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Вось і на мінулым тыдні дзевяцікласнікі СШ№1 сустрэліся ў сценах бібліятэкі з пракурорам Браслаўскага раёна Юрыем Кезікам.

Мерапрыемства “Калі закон выканае кожны…” прымеркавалі да Сусветнага дня праў дзіцяці, які штогод адзначаецца 20 лістапада. Нягледзячы на сваю занятасць, пракурор знайшоў час, каб сустрэцца і пагутарыць са школьнікамі, з задавальненнем адказаў на іх пытанні.

Часам дзеці па няведанні ці з-за сваёй нявопытнасці трапляюць у здарэнні, адзначыў напачатку гутаркі пракурор. Таму ён яшчэ раз нагадаў падлеткам пра іх абавязкі, а таксама расказаў пра адказнасць за дрэнныя ўчынкі. Асобна спыніўся ён на дзейнасці пракуратуры, расказаў пра яе структуру, чым займаюцца супрацоўнікі, якія пытанні ім даводзіцца вырашаць і як вядуцца справы. Паказаў Юрый Кезік і галоўныя дакументы пракурораў — Крымінальны, Грамадзянскі кодэксы і аб адміністрацыйных правапарушэннях. А яшчэ расказаў пра некаторыя, самыя складаныя справы, якія вялі супрацоўнікі пракуратуры за апошні час.

Гутарка прайшла дынамічна і канструктыўна. Дзеці не толькі слухалі, але і актыўна задавалі пытанні. Іх цікавіла, дзе можна атрымаць юрыдычную спецыяльнасць, ці цяжка маральна працаваць у такой сферы, наколькі крымінагенная абстаноўка ў нашым раёне, а таксама пра адказнасць за некаторыя правапарушэнні, што часцей за ўсё ўчыняюць дзеці.

Напрыканцы гутаркі Юрый Кезік яшчэ раз нагадаў школьнікам, што сяброўства з законам заўжды на карысць чалавеку, і яны пра гэта павінны памятаць.

Таццяна Пятушка.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

20 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

24 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago