Categories: Деньги

Ёсць у гаспадарцы і незаменныя

У КУСП “Відзаўскі” шмат спецыялістаў, якія любяць сваю справу і працуюць на зямлі з поўнай аддачай. Сярод іх механізатары Часлаў Стацэвіч і Казімір Радзэвіч. Гэта адны з самых вопытных і адказных работнікаў прадпрыемства: абодва мясцовыя і прыйшлі ў гаспадарку ў 80-ых гадах.

Як толькі з палёў сыходзіць снег, механізатары прымаюцца за работу. І так да самых замаразкаў. Яны не навічкі, таму ведаюць, што ўсё залежыць ад іх старання, умення і жадання працаваць на агульны вынік.

— У сельскай гаспадарцы, як правіла, асноўныя работы ляжаць на плячах механізатараў. Вось і Чэслаў і Казімір рыхтуюць зямлю пад будучы ўраджай, сеюць азімыя і яравыя культуры, уносяць мінеральныя ўгнаенні, апрацоўваюць палі. Ад іх адказнай працы залежыць якасць і своечасовасць выканання ўсіх відаў палявых работ, — адзначае галоўны аграном КУСП “Відзаўскі Аліна Зайкоўская.

Пра кожнага з іх можна сказаць, што гэта майстры на ўсе рукі, якім падуладна любая тэхніка. У гэтым годзе Часлаў Стацэвіч вясну пачынаў на сеялцы, потым працаваў на сенанарыхтоўцы. Дарэчы, ён амаль у адзіночку спрасаваў усё сена ў гаспадарцы, і сёння з’яўляецца пераможцам раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў сярод тых, хто працаваў у гэтым накірунку. Яго калега Казімір Радзэвіч таксама выдатна спраўляецца з любой тэхнікай. Актыўна папрацаваў ён на касілцы, потым займаўся прэсоўкай сена, праводзіў хімічную апрацоўку пасеваў. І таксама не раз бываў у лідарах на раённай дошцы гонару.

Цяпер механізатары працуюць на палях. Ч. Стацэвіч заняты на ўнясенні арганікі, а К. Радзэвіч працуе на «Амкадоры».

Адказных механізатараў цэніць кіраўніцтва гаспадаркі, таму што любую даручаную працу яны заўсёды выканаюць на выдатна. Самі ж яны працуюць па прынцыпе «зрабіць усё на выдатна».

Таццяна Пятушка.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

2 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago